Смалянка
Смалянка | |||||||||||||||
Melandrium keiskei var akaisialpinum у Осакскім прэфектурным кветкавым садзе | |||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||
Melandrium Röhl., 1812 | |||||||||||||||
|
Смаля́нка[1][2], смолка[2] (Melandrium) — род кветкавых раслін сямейства Гваздзіковыя (Caryophyllaceae).
Батанічнае апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Аднагадовыя, двухгадовыя і шматгадовыя травяністыя расліны вышынёю да 1 м з залозістым або простым апушэннем. Лісце супраціўнае, суцэльнае, прыкаранёвае звужана ў чаранок, сцябловае — сядзячае. Кветкі белыя, чырвоныя, светла-пурпурныя ў паўпарасоніках. Плод — каробачка.
Віды
[правіць | правіць зыходнік]Раней у род уключалі каля 100 відаў, пашыраных паўсюль, але пасля перагляду таксанаміі ў некаторых крыніцах род прызнаецца сінанімічным роду Смалёўка (Silene), а ў іншых страціў большасць відаў, якія былі пераразмеркаваныя ў іншыя роды. Паводле сучасных меркаванняў род уключае 6 відаў[3], яшчэ 48 відаў на сайце «The Plant List» маюць статус «unresolved», які азначае, што пакуль навукоўцы не вызначыліся канчаткова, трэба гэтыя віды ўключыць у род Смалянка ці вынесці ў іншыя роды.
Пералік відаў:
- Melandrium asclepiadeum
- Melandrium cucubaloides
- Melandrium divaricatum
- Melandrium fimbriatum
- Melandrium keiskei
- Melandrium lapponicum
Значэнне і выкарыстанне
[правіць | правіць зыходнік]Лекавыя, дэкаратыўныя расліны, некаторыя пустазелле.
Зноскі
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 83. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ а б БелЭн 2002.
- ↑ Віды роду Melandrium: інфармацыя ў базе даных The Plant List. (англ.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Скуратовіч А. М. Смалянка // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 48. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Смалянка // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — С. 550. — 599 с., іл. — 10 000 экз.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Дрёма: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- Genus: Melandrium Röhl. (англ.) // Germplasm Resources Information Network (GRIN-Taxonomy)