Спіс артэфактаў Міжзем’я

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Альфірын[правіць | правіць зыходнік]

Кветка, якая расце на зямлі Лебенін у Гондары.

Аркенстон[правіць | правіць зыходнік]

Вялікі каштоўны камень, знойдзены ў Эрэбары. Пазней ён стаў называцца «Сэрца гары». Менавіта з-за яго ў канцы «Хобіта» адбылася вялікая спрэчка паміж Більба і Торынам.

Ацэлас[правіць | правіць зыходнік]

Рэдкая расліна, якая валодае асаблівымі якасцямі хуткага залечвання ранаў. Ва «Уладары пярсцёнкаў» узгадваецца некалькі разоў. З яго робяць адвар, і прамываюць рану.

Белае дрэва[правіць | правіць зыходнік]

Сімвал каралеўства Гондар. Месца знаходжання — Мінас Анор (каля цытадэлі на сёмым узроўні).

Гламдрынг[правіць | правіць зыходнік]

Меч, які напачатку належаў эльфу Тургану, а потым перайшоў да Гэндальфа — ён яго знайшоў у пячоры троляў, аб чым апавядаецца ў «Хобіце».

Джала[правіць | правіць зыходнік]

Меч, які быў выкаваны эльфамі. Яго знайшоў Більба Бэгінс у пячоры троляў, і даў яму такую назву, пасля перамогі над павукамі ў Ліхалессі. Пазней ён перадаў яго Фрода. У яго была асаблівасць, як і ў іншых эльфійскіх мячоў, свяціцца пры набліжэнні оркаў, сінім святлом.

Лембас[правіць | правіць зыходнік]

Ляпёшкі, прыгатаваныя эльфамі Лорыэна. Галадрыэль іх дала Звязу пярсцёнка на дарогу. Яны валодаюць асаблівасцю хуткага насычэння.

Міфрыл[правіць | правіць зыходнік]

Метал, які здабываўся, у большасці, у падзямеллях Морыі. Валодае вялікай цвёрдасцю, але пры гэтым вельмі лёгкі. З яго гномы рабілі кальчугі. Так, адна дасталася Більба, а пасля перайшла да Фрода.

Нарсіль[правіць | правіць зыходнік]

Меч, выкаваны гномам Тэльхарам, належаў Элендзілу. Потым ён быў зломаны пад час Аблогі Барад-дура. Пасля, яго перакавалі ў Рывендэле, і далі яму назву Андрыл. Ён перайшоў да Арагорна.

Оркрыст[правіць | правіць зыходнік]

Меч, які Торын Дубовы Шчыт знайшоў у пячоры троляў, аб чым апавядаецца ў «Хобіце». Апошняе ўзгадванне мяча, смерць Торына пасля Бітвы Пяці Воінстваў.

Паланціры[правіць | правіць зыходнік]

Сем крышталічных каменняў, праз якія можна бачыць іншыя. Такім чынам, Саруман падтрымліваў сувязь з Саўранам у час Вайны Пярсцёнка.

Пярсцёнкі Улады[правіць | правіць зыходнік]

Дваццаць чароўных пярсцёнкаў, дзевятнаццаць з якіх выкавалі эльфы, а адзін у тайне выкаваў Саўран. Тры было аддадзена эльфам, сем — гномам, дзевяць — людзям.

Пярсцёнак Усяўладдзя[правіць | правіць зыходнік]

Пярсцёнак Улады, выкаваны Саўранам у тайне ад эльфаў, каб захапіць усё Міжзем’е. Менавіта, каб знішчыць яго, Фрода Бэгінс пайшоў у цёмную краіну Мордар.

Сільмарылы[правіць | правіць зыходнік]

Тры каштоўныя камні, створаныя Феанорам. З-за іх адбылася большасць падзей «Сільмарыліяна».

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Лісты: Carpenter, Humphrey, ed. (1981), The Letters of J. R. R. Tolkien, Boston: Houghton Mifflin, ISBN 0-395-31555-7
  • Фостар: Foster, Robert (1971), The Complete Guide to Middle-earth, New York: Del Rey, ISBN 0-345-32436-6