Більба Бэгінс

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Раса Хобіт
Пол Мужчынскі
Месца пражывання Шыр, потым Рывендэл
Гады жыцця 22 верасня 2890 г. Т.Э. — ?
Бацька Банга Бэгінс
Зброя Меч Джала

Бі́льба Бэ́гінс (англ.: Bilbo Baggins) — хобіт у творчасці Толкіна. Дзядзя Фрода Бэгінса.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся і жыў Більба ў даволі паважанай хобіцкай сям’і Бэгінсаў. Але аднойчы, у «Хобіце» аб гэтым расказваецца, да яго падыйшоў Гэндальф, і прапанаваў прыняць удзел у вялікім падарожжы. На наступны дзень да Більба прыйшло трынаццаць гномаў, якія расказалі яму пра дракона, які засеў у Адзінокай гары (Эрэбары), і што ён павінен ім дапамагчы, як узломшчык. На гэтым добрае меркаванне іншых хобітаў аб Більба Бэгінсе знікла. На наступную раніцу ён, забыўшыся аб усім, пайшоў у падарожжа. Там ён прайшоў праз вялікую колькасць прыгод, дапамог перамагчы дракона Смога і прыняў удзел у бітве Пяці Воінстваў. Па дарозе да гары ён знайшоў Пярсцёнак Усяўладдзя, які «збег» ад Горлума. Вярнуўшыся ў Шыр, ён напісаў кнігу пра свае прыгоды.

Пярсцёнак працягнуў яго жыццё, і праз 60 гадоў, калі яму ўжо было 111, Більба перадаў яго свайму пляменніку Фрода Бэгінсу, а сам вырашыў пайсці яшчэ раз паглядзець на Адзінокую гару і назаўжды пасля гэтага застацца ў Рывендэле. Свой 111-ты дзень нараджэння ён адзначыў самым пышным чынам, запрасіў не толькі ўсіх сваіх бясконцых родзічаў, але і практычна ўвесь Шыр. Нават тыя, каму не былі прысланы запрашэнні, прыйшоўшы, атрымалі цёплы прыём.

Праз 17 гадоў, калі Фрода праходзіў праз Рывендэл па дарозе ў Мордар, Більба перадаў яму свой меч Джала і міфрылавую кальчугу. У гэты час ён складаў шматлікія вершы і песні, што слухаліся ў Рывендэле Элрандам і іншымі эльфамі.

Прайшоў яшчэ некаторы час, і ён пачаў старэць. Пасля знішчэння Пярсцёнка эльфы, якія ўплывалі з Шэрай Гавані за мора, узялі яго, як свайго сябра, з сабой, і ён разам з Фрода паплыў у Валінар.

Зноскі