Стагоддзе абвяшчэння БССР

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Стагоддзе абвяшчэння БССР — шэраг мерапрыемстваў у Беларусі і па-за яе межамі ў 2018 і 2019 гг., прысвечаных 100-годдзю абвяшчэння БССР. У адрозненне ад святкавання 100-годдзя Беларускай Народнай Рэспублікі святкаванне стагоддзя абвяшчэння ССРБ з’ездам беларускай кампартыі не было прывязана строга да 1 студзеня 2019 года, а ўяўляла сабой шэраг акцый і мерапрыемстваў, праведзеных з кастрычніка 2018 года па люты 2019 года.

Мерапрыемствы[правіць | правіць зыходнік]

25 сакавіка 2018 года левыя Беларусі запусцілі хэштэг, прысвечаны падрыхтоўцы да святкавання 100 год БССР[1]. Старшыня партыі «Справядлівы свет» Сяргей Калякін заявіў, што партыя не мае дачынення гэтага флешмобу, але будзе ўдзельнічаць у святкаванні[2].

Камуністычная партыя Беларусі прысвяціла 100-годдзю абвяшчэння БССР мерапрыемствы да 100-гадовага юбілею УЛКСМ (29 кастрычніка 2018 года), гадавіны Кастрычніцкай рэвалюцыі (7 лістапада 2018 года) і ўрачысты канцэрт у музеі ВАВ, прысвечаны стагоддзю кампартыі Беларусі (29 снежня 2018 года)[3].

У рэгіёнах былі праведзены адкрыты дыялог «Квітней Беларусь» у музеі Чавусаў з удзелам пісьменніка М. Салаўцова і БРСМ (29 снежня 2018 года), кніжная выстава ў бібліятэцы Гомеля (8 студзеня — 8 лютага 2019 года) і адзіны дзень інфармавання ў гімназіі Мсціслава[4].

Мерапрыемствы 1 студзеня 2019 года ў юбілейны дзень абвяшчэння ССРБ не праводзіліся. Пра юбілей напісалі некаторыя СМІ[5].

Крэатыўныя праекты[правіць | правіць зыходнік]

Сярод творчых падыходаў да свякавання стагоддзя БССР можна вылучыць каляндар на 2019 год, прысвечаны выбітным дзеячам БССР, і фільмы «БССР. Невядомая гісторыя» і «100 гадоў БССР»[6][7].

Група гісторыкаў стварыла сайт ssrb100 з рэканструкцыяй падзеяў пачатку 1919 года, дзе інфармацыя падавалася быццам з вуснаў грамадскіх і палітычных дзеячоў таго часу ў стылі мовы сацыяльных сетак з выкарыстаннем мемаў і афармленнем пад пасты УКантакце ці Twitter[8][9]. Сайт папаўнялі кантэнтам са студзеня па сакавік 2019 года.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]