Сталагміт
Выгляд
Сталагмі́ты[1] (ад грэч. σταλαγμίτης — кропля) — нацечныя мінеральныя ўтварэнні (большая частка: вапняковыя, радзей гіпсавыя, саляныя), што растуць у выглядзе конусаў, слупоў са дна пячор і іншых падземных карставых поласцей насустрач сталактытам і нярэдка зліваюцца з імі, утвараючы сталагнат. Самым высокім у свеце лічыцца сталагміт, знойдзены ў пячоры Лас Вільяс (Куба). Яго вышыня — 63 м. У Еўропе — 35.6 м (пячора Бузго ў Славакіі).
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Сталагміты // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 132. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).