Старое

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Старое возера
Морфаметрыя
Даўжыня 1,1 (1,07) км
Шырыня 0,8 км
Плошча 0,63 км²
Аб’ём 0,00163 км³
Даўжыня берагавой лініі 3,05 (3,25) км
Найбольшая глыбіня 4 (7,5) м
Сярэдняя глыбіня 2,58 м
Басейн
Плошча вадазбору 18,8 км²
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Гомельская вобласць
Старое возера (Беларусь)
Старое возера
Старое возера
Старое возера (Гомельская вобласць)
Старое возера
Старое возера
Map

Старо́е во́зера[1] — возера ў Беларусі, у Чачэрскім раёне Гомельскай вобласці. У басейне ракі Сож, за 9 км на поўдзень ад горада Чачэрск, каля вёскі Старыя Малынічы.

Плошча паверхні возера 0,63 км². Даўжыня 1,1 (1,07[2]) км, найбольшая шырыня 0,8 км. Даўжыня берагавой лініі 3,05 (3,25[2]) км. Найбольшая глыбіня 4 (7,5[2]) м, , сярэдняя — 2,58[2] м. Плошча вадазбору 18,8 км². Морфометрические параметры озер Гомельской области Аб’ём вады ў возеры складае 1,63 млн м³[2]. Схілы катлавіны вышынёй 14—15 м (на паўночным усходзе і паўднёвым захадзе да 3 м), разараныя. Берагі высокія (да 1 м), пад хмызняком. На паўночным усходзе і паўднёвым захадзе пойма, парэзаная сеткай меліярацыйных каналаў. Дно выслана сапрапелем, каля берагоў пясчанае. На захадзе выцякае меліярацыйны канал у возера Асіннае (старарэчча Сожа).

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Старо́е во́зера // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 162. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
  • Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Гомельская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2011. — С. 10, 18—19. — 68 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-107-5. (руск.)
  • Ліст карты N-36-110. Складзена па вынікам здымкі 1956 года., абноўленым ў 1974 годзе. Выданне 1977 года. (руск.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]