Даўжыня цела да 130 см, хваста да 65 см. Афарбоўка шэра-жаўтаватая, па баках задняй часткі тулава 16—18 карычневых палос. Іклы і карэнныя зубы моцна развітыя. Тулава падоўжанае, канечнасці адносна кароткія, пальцаходныя, на задніх першы палец адсутнічае.
Быў пашыраны ў Аўстраліі. Пасля распаўсюджання там сабакі дынга захоўваўся да пачатку ХХ стагоддзя толькі на востраве Тасманія. Трапляўся ў лясістай мясцовасці. Апошнія звесткі пра тасманійскага ваўка адносяцца да 1940-х гадоў.
У 1999 годзе Аўстралійскі музей(англ.) (бел. у Сіднеі спрабаваў кланіраваць звера. Затым прымалася яшчэ некалькі спроб атрымаць або ўзнавіць часткі ДНК з існых узораў[2].