Сухастой
Выгляд
Сухасто́й[1][2] — засохлыя на корані дрэвы або дрэвастоі.
Сухастоі ўтвараюцца пры адміранні старых дрэваў, пашкоджанні дрэваў хваробамі і шкоднікамі і пры рэзкіх ваганнях умоў існавання (засуха, маразы, забалочванне глебы, лясныя пажары, зніжэнне ўзроўню грунтавых вод і інш.). У маладых лясах і пасадках узнікненне сухастояў можа быць выклікана загусценнем[3]. Сухастойныя дрэвы могуць быць адзінкавымі або стаяць групамі.
Пашкоджаныя дрэвы становяцца ачагамі распаўсюджвання шкоднікаў і хвароб. У мэтах прадухілення ўтварэння сухастояў выкарыстоўваюцца санітарныя рубкі, вырубка старых і пашкоджаных дрэваў, барацьба са шкоднікамі і хваробамі і інш.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Сухасто́й // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 297. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- 397 // Тлумачальны слоўнік беларускай мовы: У 5-ці т / АН БССР, Інстытут мовазнаўства імя Я. Коласа. — Мн.: Беларус. Сав. Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1983. — Т. 5 кн. 1: С — Улагодзіць / [рэдактар М. Р. Суднік]. — С. Сухасто́іна; Сухасто́й; Сухасто́йны. — 663 с.
- Сухостой // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)
- Сухосто́йные дере́вья // Лесная энциклопедия: В 2-х т. / Ред. кол.: Г. И. Воробьёв (гл. ред.) и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1986. — Т. 2. Лимонник — Ящерицы. — С. 427. — 631 с. — 100 900 экз. (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Сухастой