Сцены Іерусаліма
Стары горад у Іерусаліме і яго крапасныя сцены* | |
---|---|
Old City of Jerusalem and its Walls** | |
Сусветная спадчына ЮНЕСКА | |
Выд на стары горад | |
Краіна | Ізраіль[заўв. 1] |
Тып | Культурны |
Крытэрыі | ii, iii, vi |
Спасылка | 148 |
Рэгіён*** | Блізкі Усход |
Гісторыя ўключэння | |
Уключэнне | 1981 (5 сесія) |
* Міжнародная канвенцыя «ЮНЕСКА» ** Назва ў афіцыйным англ. спісе *** Рэгіён па класіфікацыі ЮНЕСКА |
Сце́ны Іерусалі́ма (іўр.: חומות ירושלים, араб. أسوار القدس) — сцены, што атачаюць Стары горад Іерусаліма. Былі збудаваныя між 1535 і 1538 па загадзе Сулеймана I, калі Іерусалім з’яўляўся часткай Асманскай імперыі.
Даўжыня сценаў складае 4 018 метраў, сярэдняя вышыня складае 12 метраў, сярэдняя таўшчыня — 2,5 метры. Сцены ўтрымліваюць трыццаць чатыры вартавыя вежы і восем брамаў.
У 1981 годзе Сцены Іерусаліму разам са Старым горадам Іерусаліма ўнесены ў Спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА[1].
Сцены Іерусаліма, што першапачаткова былі пабудаваныя для абароны межаў горада ад уварванняў, служаць зараз як атракцыён для турыстаў з прычыны таго, што яны перасталі выконваць абарончую функцыю.
Зноскі
- Тлумачэнні
- ↑ Тэрыторыя ўсходняй часткі Іерусаліма кантралюецца Ізраілем у выніку анексіі, на прадмет правамоцтва якой існуюць розначытанні ў сусветнай супольнасці. Статус усходняй часткі Іерусаліма з'яўляецца адной з праблем ізраільска-палесцінскага канфлікту. Гл. таксама артыкул Усходні Іерусалім.
У пералік Аб'ектаў сусветнай спадчыны ЮНЕСКА Стары горад і крапасныя сцены ўнесены без указання Ізраіля ці Палесцінскай дзяржавы, як дзяржаўнага прадстаўніка, у асобны раздзел «Іерусалім», з пазнакай пра Іарданію як краіну, якая ініцыявала занясенне аб'екта ў пералік.