Сулейман I
| Сулейман Кануні | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| асман. سليمانا اول | |||||||
| | |||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Селім I | ||||||
| Пераемнік | Селім II | ||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне |
6 лістапада 1494 |
||||||
| Смерць |
6 верасня 1566[1] (71 год) |
||||||
| Месца пахавання | |||||||
| Род | Асманы[3] | ||||||
| Бацька | Селім I[4] | ||||||
| Маці | Хафса-султан[d] | ||||||
| Жонка | Раксалана[4], Mahidevran Hatun[d], Fülane Hatun[d] і Gülfem Hatun[d] | ||||||
| Дзеці | Şehzade Mustafa[d], Шэхзадэ Мехмед[d], Міхрымах[d], Селім II[4], Шэхзадэ Баязід[d], Şehzade Murad[d], Raziye Sultan[d], Шэхзадэ Джыхангір[d], Шэхзадэ Абдула[d], Фатьма-Нур[d], Şehzade Mahmud[d] і Шехзаде Ахмед[d] | ||||||
| Веравызнанне | Іслам, суніцкага толку | ||||||
| Аўтограф |
|
||||||
| Тугра |
|
||||||
Сулейма́н І Кануні́ (ас.: سلطان سليمان اول Süleyman I Kanunî, 27 красавіка 1494 — 6 верасня 1566) — асманскі султан з 1520 года да сваёй смерці ў 1566 годзе. Вядомы на Захадзе як Сулейман Пышны ці Вялікі[5], і на Усходзе, так як «Заканадавец», з-за яго поўнай рэканструкцыі асманскай прававой сістэмы. Сулейман стаў адным з самых выдатных кіраўнікоў XVI стагоддзя ў Еўропе, з’яўляючыся кіраўніком ваенным, палітычным і эканамічным кіраўніком Асманскай імперыі. У часы яго панавання Асманская імперыя дасягнула піка сваёй магутнасці. Сулейман асабіста ўзначальваў сваё войска падчас заваяванняў хрысціянскіх крэпасцей, як Бялград, Родас, таксама прымаў удзел у няўдалай аблозе Вены ў 1529 годзе. Сулейман здолеў захапіць большую частку Блізкага Усходу ў вайне супраць Сефевідаў, а таксама вялікія тэрыторыі Паўночнай Афрыкі на захад да Алжыра. Падчас яго панавання асманскі флот дамінаваў у моры ад Міжземнага да Чырвонага мора і Персідскага заліва[6].
Пашыраючы імперыю, Сулейман асабіста пачынаў заканадаўчыя змены, якія тычыліся грамадства, адукацыі, падаткаабкладання і крымінальнага права. Яго кананічнае права ўсталявала форму імперыі на працягу стагоддзяў пасля яго смерці. Мала таго, Сулейман быў выдатным паэтам і вялікім апекуном культуры, што стала пачаткам залатога веку мастацтва ў Асманскай імперыі, яе літаратурнага і архітэктурнага развіцця[7]. Паводле дадзеных Сулейман валодаў пяццю мовамі: турэцкай, арабскай, чагатайскай (дыялект цюркскай мовы звязанай з уйгурскай мовай), фарсі і сербскай.
Насуперак асманскім традыцыям Сулейман ажаніўся з дзяўчынай са свайго гарэма, Раксаланай, якая аказала на яго велізарны ўплыў. Іх сын Селім II, атрымаўшы ўладу пасля смерці Сулейман кіраваў імперыяй 46 гадоў. Тытулы Сулеймана — султан султанаў, Цень Бога на Зямлі, Цэзар усіх зямель Рыма (пасля ўзяцця Канстанцінопаля, Асманскія султаны ўзялі сабе тытул «рымскага імператара»).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Дзяцінства
[правіць | правіць зыходнік]На момант з’яўлення на свет Сулеймана яго бацька, Селім І Грозны, быў трэцім па чарзе пераемнікам трона (за братамі: Ахмедам і Каркучам). Невядома паходжанне маці Сулеймана Хафізы (1479—1453), вядома толькі, што перад нараджэннем Сулеймана яна ўваходзіла ў гарэм Селіма. Нараджэнне сына зрабіла яе другой жонкай у гарэме (першай была татарская князёўна Айша).
Ва ўзросце сямі гадоў Сулеймана паслалі да двара султана Баязіда II у Канстанцінопаль. Ён вучыўся асновам ваеннай справы, права і фехтавання, вывучаў навукі, у асноўным гісторыю і філасофію. Вывучыў таксама замежныя мовы: ведаў сербскую, арабскую і персідскую.
Ва ўзросце 14 гадоў пачаў выконваць дзяржаўныя абавязкі (кіраўнік Кафы ў Крыме). Калі яго бацька стаў падзішахам, атрымаў кіраванне над правінцыяй Меніса, ажыццяўляў таксама функцыі кіраўніка еўрапейскіх правінцый падчас ваенных паходаў Селіма.
21 верасня 1520 г. памёр Селім I (Сулейману было на той час 25 гадоў). Безуладдзе хацеў выкарыстаць намеснік сірыйскай правінцыі Джанбірдзі аль-Газалі. Спадзеючыся на падтрымку персідскага шаха Ізмаіла (заснавальніка дынастыі Сефевідаў), вырашыў атрымаць тытул асманскага султана. Сулейман задушыў сілаю бунт і ўзяў уладу ў цэлай Асманскай імперыі ў свае рукі.
Султанства
[правіць | правіць зыходнік]У часы праўлення Сулеймана Асманская імперыя значна пашырыла свае межы. Галоўным кірункам экспансіі была Еўропа. Аднак заваяванні Сулеймана распаўсюдзіліся таксама на Азію і Афрыку. Сам Сулейман асабіста прымаў удзел у 13 ваенных кампаніях.
Смерць
[правіць | правіць зыходнік]Сулейман памёр у ноч з 5 на 6 верасня 1566 г. падчас паходу на Венгрыю. Яго смерць хавалі ад салдат на працягу 40 дзён. Цела султана (без сэрца і вантробаў) было перавезена ў Канстанцінопаль і пахавана ў маўзалеі, пабудаваным у двары мячэці Сулеймана.
У 1599 г. у Лондане з’явіўся першы ў Еўропе літаратурны твор, прысвечаны гэтаму кіраўніку: The Tragedie of Soliman.
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]Як мусульманін Сулейман мог мець 4 жонкі (і столькі наложніц, колькі мог утрымліваць). Імя яго першай жонкі невядома. Ажаніўся з ёй у 1511, падчас знаходжання ў Кафе. Яна нарадзіла яму сына Махмуда, які памёр падчас эпідэміі воспы 29 лістапада 1521. У жыцці Сулеймана яна не адыграла значнай ролі, памерла ў 1500. Другая яго жонка — Гюфем Султан (Gufem Sultan). Яе сынам быў Мюрад. Ён таксама памёр падчас эпідэміі воспы 10 лістапада 1521. Гюфем была задушана па загаду Сулеймана ў 1562. Трэцяя — Махідэўран, была больш вядомая як Гюлбахар (Вясновая ружа). Пасля смерці Махмуда яе сын Мустафа (кіраўнік правінцыі Меніса з 1533) першапачаткова быў названы пераемнікам Сулеймана. Ён быў пакараны на загад султана, калі Сулейман пачаў асцерагацца яго папулярнасці і ўплыву на войска. Чацвёртай жонкай Сулеймана была Хурэм Султан (Hurrem Sultan), у Еўропе вядомая як Раксалана.
Дзеці
[правіць | правіць зыходнік]Сулейман меў у цэлым мінімум 11 дзяцей, з якіх большасць памерла ў дзяцінстве. Да сталага ўзросту дажылі:
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ Find a Grave — 1996. Праверана 29 жніўня 2019.
- ↑ Union List of Artist Names — 2017. Праверана 14 мая 2024.
- ↑ https://ttk.gov.tr/osmanli-padisahlari/
- 1 2 3 Catalog of the German National Library Праверана 2 студзеня 2025.
- ↑ Merriman, Roger Bigelow (1944). «Suleiman the Magnificent, 1520—1566». Cambridge, Massachusetts: Harvard University Press. ISBN 1-4067-7272-0. OCLC 784228.
- ↑ Mansel, Phillip (1998). «Constantinople : City of the World’s Desire, 1453—1924». New York: St. Martin’s Griffin. p. 61, ISBN 978-0-312-18708-8.
- ↑ Atıl, Esin (July/August 1987). «The Golden Age of Ottoman Art» Архівавана 9 чэрвеня 2011.. Saudi Aramco World (Houston, Texas: Aramco Services Co) 38 (4): 24-33. ISSN 1530-5821.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Сулейма́н I Кануні́, Сулейман Заканадавец // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 262. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Сулейман I- Карта Асманскай імперыі 1566 г. Архівавана 15 жніўня 2004.
- Збор законаў Сулеймана (руск.)