Сцяг Дзяржынска
Выгляд
Сцяг Дзяржынска | |
---|---|
Беларусь | |
Зацверджаны | 21 ліпеня 2008 |
Прапорцыя | 1:2 |
Сцяг Дзяржынска — афіцыйны геральдычны сімвал горада Дзяржынск Мінскай вобласці. Сцяг заснаваны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 21 ліпеня 2008 года № 398 і зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 23 ліпеня 2008 года № Б-129.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Прамавугольнае палотнішча з суадносінамі бакоў 1:2, якое складаецца з трох роўнавялікіх вертыкальных палос: дзвюх — блакітнага колеру, размешчаных па краях, і цэнтральнай паласы жоўтага колеру, на якой размешчана выява герба горада Дзяржынска і Дзяржынскага раёна.
Сцяг ухвалены рашэннем Дзяржынскага раённага выканаўчага камітэта ад 28 снежня 2006 года № 2127. Мастак А. У. Леўчык[1].