Сцяг Жодзіна
Выгляд
Сцяг Жодзіна | |
---|---|
Беларусь | |
Зацверджаны | 21 ліпеня 2008 |
Прапорцыя | 1:2 |
Сцяг Жодзіна — афіцыйны геральдычны сімвал горада Жодзіна Мінскай вобласці. Сцяг заснаваны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 21 ліпеня 2008 года № 398 і зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 23 ліпеня 2008 года № Б-132.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Прамавугольнае палотнішча чырвонага колеру з суадносінамі бакоў 1:2, у цэнтры правага боку якога — жаночая постаць белага колеру, якая трымае белы шчыт з размешчанымі на ім трыма чорнымі паляўнічымі ражкамі.
Сцяг і палажэнне аб ім былі зацверджаны рашэннем Жодзінскага гарадскога Савета дэпутатаў ад 1 лістапада 2007 года № 46. Аўтар і мастак сцяга В. А. Ляхор[1].