Сцяг Нясвіжа
Выгляд
Сцяг Нясвіжа | |
---|---|
Беларусь | |
Зацверджаны | 21 сакавіка 2001 |
Прапорцыя | 1:2 |
Аўтар сцяга | Андрэй Аркадзевіч Шпунт |
Сцяг Нясвіжа — афіцыйны геральдычны сімвал горада Нясвіж Мінскай вобласці. Сцяг зарэгістраваны ў Гербавым матрыкуле Рэспублікі Беларусь 21 сакавіка 2001 года № 51.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Палотнішча з суадносінамі бакоў 1:2, падзелена на дзве роўнавялікія часткі — дрэўкавую і вольную. Дрэўкавая частка палотнішча складаецца з чорнай і жоўтай гарызантальных палос; вольная, якая мае тры касіцы, складаецца з трох палос: верхняй — жоўтай, сярэдняй — блакітнай, ніжняй — чырвонай.
Сцяг зацверджаны рашэннем Нясвіжскага раённага выканаўчага камітэта ад 29 сакавіка 2001 года № 5/43. Аўтар сцяга А. А. Шпунт[1].
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Сцяг Нясвіжа Архівавана 3 кастрычніка 2021.