Сцяг Барысава
Выгляд
| Сцяг Барысава | |
|---|---|
| Беларусь | |
|
|
|
| Зацверджаны | 6 красавіка 2001 |
| Прапорцыя | 1:2 |
Сцяг Барысава — афіцыйны геральдычны сімвал горада Барысаў Мінскай вобласці. Сцяг зарэгістраваны ў Гербавым матрыкуле Рэспублікі Беларусь 6 красавіка 2001 года.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Прамавугольнае палотнішча з суадносінамі бакоў 1:2, якое складаецца з трох гарызантальных палос: верхняй чырвонай і ніжняй зялёнай, кожная з якіх складае 1/4 шырыні палотнішча; сярэдняя паласа — белая, складае 1/2 шырыні палотнішча, у цэнтры яе — выява герба горада Барысава.
Сцяг г. Барысава зацверджаны рашэннем Барысаўскага гарадскога Савета дэпутатаў ад 15 студзеня 2001 года № 65[1].
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ Сцяг Барысава(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 15 жніўня 2022. Праверана 11 красавіка 2020.