Перайсці да зместу

Сцяг Смаргоні

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сцяг Смаргоні
Беларусь
Зацверджаны 1 снежня 2004
Прапорцыя 1:2

Сцяг Смаргоні — сцяг горада Смаргонь Смаргонскага раёна. Сцяг і герб зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 1 снежня 2004 г. № 590.

Сцяг уяўляе сабой прамавугольнае палотнішча з суадносінамі бакоў 1:2. Па цэнтры знаходзіцца белая паласа, якая адпавядае 1/7 шырыні палатна і зверху суправаджаецца дзвюма спаранымі палосамі блакітнага і чырвонага колеру, якія складаюць па 1/14 шырыні, знізу - паласой чорнага колеру, якая складае 1/7 шырыні палатна. Па краях сцяга размешчаны белыя палосы, якія адпавядаюць 2/7 шырыні палатна.