Сцяна (апавяданні)
Сцяна | |
---|---|
Жанр | апавяданні |
Аўтар | Васіль Быкаў |
Мова арыгінала | беларуская |
Дата першай публікацыі |
«Дружба народов» (№ 7,8,11 за 1999 год) «Звезда» (№ 5 за 1999 год) |
Асобнае выданне | 1997 |
Выдавецтва | «Наша Ніва» |
Колькасць старонак | 384 |
Папярэдні | «Ружовы туман» |
Наступны | «Ваўчыная яма» |
Электронная версія |
«Сцяна» — збор сямнаццаці кароткіх апавяданняў беларускага пісьменніка Васіля Быкава.
Апісанне[правіць | правіць зыходнік]
«Сцяна» апісвае трагічны лёс Беларусі ад сталінскіх рэпрэсій (апавяданне «Жоўты пясочак») і Другой сусветнай вайны, якая пакінула Беларусь у руінах, да змрочнага жыцця беларусаў у 1990-я гг. Аўтарская расчараванасць і пэсымістычная пазіцыя відавочныя ва ўсіх апавяданнях кнігі. Падобна да іншых твораў Васіля Быкава ў «Сцяне» прасочваюцца паралелі з філасофіяй экзістэнцыялізму, напрыклад засяроджванне ўвагі аўтара на праблеме выбару і маральных ваганняў чалавека. Кніга люструе адстунасць свабоды і бездапаможнасць індывідуума ў межах таталітарнай сістэмы.
З-за таго, што Васіль Быкаў быў persona non grata у часы празідэнцтва Аляксандра Лукашэнка, збор апавяданняў друкаваўся ў рускіх літаратурных часопісах «Дружба народов» (нумары 7, 8, 11 за 1999 год) і «Звезда» (нумар 5 за 1999). Першае асобнае выданне кнігі выйшла ў 1997 годзе ў выдавецтве «Наша Ніва». Большасць апавяданняў былі таксама перакладзеныя на эстонскую мову, пад назвай «Valgevene tragöödia» (Трагедыя Беларусі) у 2001 годзе.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Васіль Быкаў. Сцяна Архівавана 13 жніўня 2010. на Беларускай Палічцы