Перайсці да зместу

Сэрвацы Бярновіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сэрвацы Бярновіч
герб «Бярновіч»
герб «Бярновіч»
маршалак шляхты Слуцкага павета
1808 — 1811
Папярэднік Міхаіл Казіміравіч Свяжынскі[d]
Пераемнік Антон Адамавіч Вайніловіч

Нараджэнне 14 мая 1784(1784-05-14)
Смерць каля 1835
Род Бярновічы
Бацька Міхал Бярновіч
Маці Кацярына з Валовічаў[d]
Жонка Аляксандра з Абуховічаў[d]
Дзеці Уладзіслаў Бярновіч[d]
Узнагароды
Ордэн Святой Ганны

Сэрвацы Станіслаў Антон Бярновіч (14 мая 1784, Бабоўня — каля 1835) — дзяржаўны дзеяч.

Паходзіў са шляхецкага роду Бярновічаў уласнага герба «Бярновіч». Нарадзіўся ў сям’і Міхала Бярновіча[1] і Кацярыны Юзафаўны з Валовічаў[2].

Старшыня мінскага галоўнага і памежнага судоў, старшыня галоўных судоў Мінскай губерні, слуцкі павятовы маршалак (1808—1811). Уладальнік маёнткаў Бабоўня, Грозава, Рымашы Слуцкага павета[1].

Кавалер ордэна Св. Ганны (1817)[1].

Ажаніўся са шляхцянкай-каталічкай Аляксандрай з Абуховічаў са Слуцкага павета[2]. Меў сыноў Мечыслава Лук’яна[1], які быў жанаты з В. Шэмеш[2], і Уладзіслава Аляксандра Генрыха[1], які быў жанаты з М. Зубко[2].

Зноскі

  1. а б в г д Л. А. Акаловіч. Бярновічы // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1994. — 537 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-142-0.
  2. а б в г Швед, В. В. Бярновіч Сэрвацы Міхайлавіч // Масоны і ложы на землях Беларусі (канец XVIII — першая чвэрць XIX ст.) : біябібліягр. слоўн.. — Гродна: ГрДУ, 2007. — 275 с. — ISBN 978-985-417-866-0.