Сямён Навумавіч Леках
Сямён Навумавіч Леках | |
---|---|
Дата нараджэння | 1 кастрычніка 1947 (76 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Бацька | Навум Сямёнавіч Леках |
Род дзейнасці | навуковец |
Навуковая ступень | доктар тэхнічных навук |
Сямён Навумавіч Леках (нар. 1 кастрычніка 1947, Глыбокае, Віцебскай вобласці) — беларускі вучоны ў галіне металургіі. Доктар тэхнічных навук. Заслужаны вынаходнік Беларусі (1993).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся ў сям’і заслужанага ўрача БССР Навума Сямёнавіча Лекаха і яго жонкі, акушэра-гінеколага Элеаноры Генрыхаўны.
Скончыў БПІ (1969). З 1974 у Беларускай політэхнічнай акадэміі.
Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]
Навуковыя працы па тэорыі і тэхналогіі плаўкі, крышталізацыі ліцейных сплаваў, рэцыклінгу металаў.
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Леках Сямён Навумавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — С. 193. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9).