Перайсці да зместу

Сямён Юр’евіч Гальшанскі-Дубровіцкі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сямён Іванавіч Гальшанскі
Герб С. Ю. Гальшанскага
Герб С. Ю. Гальшанскага
князь дубровіцкі і гальшанскі
1549 — 1556
Папярэднік Януш Юр’евіч Гальшанскі-Дубровіцкі

Нараджэнне каля 1515
Смерць 1556(1556)
Род Гальшанскія
Бацька Юрый Гальшанскі
Маці Марыя Андрэеўна Сангушка[d][1]
Жонка Ганна Юр'еўна з Радзівілаў

Сямён Юр'евіч Гальшанскі (каля 1515 — 1556) — апошні мужчынскі прадстаўнік роду Гальшанскіх. Быў жанаты з Ганнай Юр'еўнай Радзівіл, дзяцей не меў. Пасля яго смерці вялізныя вотчыны, якія ён атрымаў у спадчыну пасля бацькі і старэйшых братоў, былі падзелены паміж шасцю яго сёстрамі: Аленай (жонка Паўла Іванавіча Сапегі), Настассяй (жонка Кузьмы Іванавіча Заслаўскага), Соф'яй (жонка Аляксандра Палубінскага), Марыяй (спачатку жонка А. Мантоўта, потым М. Казінскага і князя Андрэя Курбскага), Ганнай (жонка А. Кірдзея), Фядорай (жонка Багдана Саламярэцкага). Сёмая сястра Багдана, жонка князя Вішнявецкага, памерла раней, не пакінуўшы нашчадкаў.

  • Wolff J. Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku. — Warszawa, 1895.