Перайсці да зместу

Міхаіл Васілевіч Чартарыйскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Міхаіл Васілевіч Чартарыйскі
Пагоня Літоўская[d]
Пагоня Літоўская[d]
Нараджэнне не раней за 1401
Смерць не раней за 1479 і не пазней за 1489
Род Гедзімінавічы і Чартарыйскія[1]
Бацька Васіль Канстанцінавіч Чартарыйскі[2]
Маці Ганна[d]
Жонка Марыя Няміраўна Разановіч[d][3]
Дзеці Фёдар Міхайлавіч Чартарыйскі[d][3], Ганна Міхайлаўна Чартарыйская[d][4] і Андрэй Міхайлавіч Чартарыйскі[d][3]
Грамадзянства

Міхаіл Чартары́йскі (не раней за 1401не раней за 1479 і не пазней за 1489, Клэвань) — вялікалітоўскі арыстакрат.

З роду князёў Чартарыйскіх, сын яго пачынальніка князя Васіля.

Разам з братамі Іванам і Аляксандрам арганізаваў змову і забіў вялікага князя Жыгімонта Кейстутавіча. Уцёк у Венгрыю.

У 1444 годзе вярнуўся, у 1445—1451 гадах маршалак дворны Свідрыгайлы. Праціўнік экспансіі Польшчы на Валынь. У 1452 годзе разам з братам Іванам дапамог вялікалітоўскім сілам заняць Луцк, прызначаны намеснікам брацлаўскім.

Заснаваў радавое гняздо Чартарыйскіх у Клевані. У 1478 годзе абараняў Брацлаўскі замак ад крымскіх татараў.

Ад унукаў Міхаіла (валынская галіна) паходзяць дзве асноўныя лініі роду Чартарыйскіх.