Сямён Іванавіч Гальшанскі
Сямён Іванавіч Гальшанскі | ||
![]() «Гіпацэнтаўр» | ||
| ||
---|---|---|
Папярэднік | Уладзімір Іванавіч | |
Пераемнік | Юрый Гальшанскі | |
| ||
Папярэднік | - | |
Нараджэнне | невядома | |
Смерць | 1433 | |
Дынастыя | Гальшанскія | |
Бацька | Іван Гальшанскі | |
Дзеці | гл. тэкст |
Сямён Іванавіч Гальшанскі, мянушка «Лю́ты» (каля 1370 — 1433) — сын Івана Гальшанскага, актыўны ўдзельнік барацьбы паміж Жыгімонтам і Свідрыгайлам за вялікае княжанне[1].
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Сын Івана Гальшанскага і Агрыпіны, дачкі вялікага князя смаленскага Святаслава Іванавіча.
Упершыню з'яўляецца ў двух дакументах 1387 і 1388 гадоў сярод паручыцеляў перад Ягайлам за пэўнага Алехну Дзмітрыевіча (як «князь Сямён Іванавіч»).
У 1401 годзе разам з бацькам і братам Андрэем прынялі прысягу на вернасць каралю Уладзіславу II Ягайле і Кароне з іншымі літоўскімі баярамі, панамі.
Каля 1420 года быў намеснікам вялікага князя літоўскага Вітаўта ў Вялікім Ноўгарадзе, пасля яго смерці актыўна ўдзельнічаў у барацьбе Жыгімонта і Свідрыгайлы за ўладу ў Вялікім княстве Літоўскім на баку першага[1].
27 верасня 1422 года падпісаў Мельнскі мір з Тэўтонскім ордэнам.
Уначы з 31 жніўня на 1 верасня 1432 года разам з Жыгімонтам Кейстутавічам, Алелькам Уладзіміравічам, Янам Гаштольдам і іншымі літоўска-рускімі вяльможамі здзейсніў замах на князя Свідрыгайлу Альгердавіча ў Ашмянах. Гэтая змова была зроблена на карысць Жыгімонта.
Верагодна, у жніўні 1433 трапіў у палон да Свідрыгайлы і пакараны смерцю — утоплены ў Заходняй Дзвіне ў Віцебску[1].
Сям'я[правіць | правіць зыходнік]
Жонку Сямёна Гальшанскага звалі Марыя. Меў з ёю 6 сыноў: Данілу (загінуў у бітве пад Вількамірам (1435) на баку Свідрыгайлы), Юрыя, Сямёна, Аляксандра, Андрэя, Глеба і дачку Ульяну (была жонкай Сямёна Раманавіча Кобрынскага(руск.) бел.).
Радавод[правіць | правіць зыходнік]
Януш Дубровіцкі | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Фёдар | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Юрый | Уладзімір | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Васіліса | Іван | Анастасія | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Гольша | Андрэй Вязынскі | ![]() | Васіліса | Багдана | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Марыя | Сямён | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Альгімонт? | Міндоўг | Януш | Андрэй | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Даніл | Юрый | Марыя | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Альгімонт | Аляксандр? | ![]() | Соф'я | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Глеб? | Аляксандр | Ганна | Ганна | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Іван | Васіль | Ядвіга | Фядора | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Сямён «Люты» | Юрый | Ганна | Аляксандра | Алена | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Барбара | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Аляксандр | Ульяна | Юрый | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Міхаіл | Андрэй | Сямён | Таццяна | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Барыс? | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
![]() | Сямён Трабскі | NN дачка | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Wolff J. Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku. — Warszawa, 1895.
- Puzyna J. O poczodzeniu kniazia Fedka Nieświskiego. Miesiecznik Heraldiczny. 1911. № 5-6.
- Насевіч В. Гальшанскія // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — 688 с. — ISBN 985-11-0314-4 (т. 1), ISBN 985-11-0315-2.
- Gertruda Małaczyńska. Holszański Szymon (Semen) h. Hippocentaurus (zm. 1433) / Polski Słownik Biograficzny.— Wrocław — Warszawa — Kraków: Zakład Narodowy Imienia Ossolińskich, Wydawnictwo Polskiej Akademii Nauk, 1961.— Tom IX/4, zeszyt 43.— S. 590—591. (польск.)