Сяргей Мікалаевіч Сувораў
Сяргей Мікалаевіч Сувораў | |
---|---|
Дата нараджэння | 5 мая 1918 |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 17 верасня 1963 (45 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | СССР |
Род войскаў | артылерыя[d] і артылерыя |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сяргей Мікалаевіч Сувораў (5 мая 1918, Масква — 17 верасня 1963, Ленінград) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1944).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Працаваў на будаўніцтве Маскоўскага метрапалітэна, затым на заводзе ў горадзе Краматорск (цяпер Данецкай вобласці). Прызваны ў армію на тэрміновую службу ў кастрычніку 1938 года Краматорскім райваенкаматам. Удзельнік аперацыі па ўводу савецкіх войскаў у Заходнюю Беларусь у верасні 1939 года, Савецка-фінляндская вайна (1939—1940).
У час Вялікай Айчыннай вайны ў дзеючай арміі — з чэрвеня 1941 года. Ваяваў на Заходнім, Сталінградскім, Паўднёва-Заходнім, Варонежскім, 1-м Украінскім, 1-м і 2-м Беларускіх франтах.
Асабліва вызначыўся пры фарсіраванні Дняпра і ў баях на Букрынскім плацдарме.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 3 чэрвеня 1944 года за «ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм» старшыму лейтэнанту Сяргею Мікалаевічу Сувораву прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медаля «Залатая Зорка» (№ 3068).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1988. — Т. 2 /Любов — Ящук/. — 863 с. — 100 000 экз. — ISBN 5-203-00536-2.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Сяргей Мікалаевіч Сувораў на сайце «Героі краіны»
- Нарадзіліся 5 мая
- Нарадзіліся ў 1918 годзе
- Нарадзіліся ў Маскве
- Памерлі 17 верасня
- Памерлі ў 1963 годзе
- Памерлі ў Санкт-Пецярбургу
- Пахаваныя ў Санкт-Пецярбургу
- Героі Савецкага Саюза
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна Аляксандра Неўскага (СССР)
- Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
- Асобы
- Артылерысты Вялікай Айчыннай вайны