Перайсці да зместу

Сяргей Міхайлавіч Крывец

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сяргей Міхайлавіч Крывец
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 1909
Месца нараджэння
Дата смерці 28 красавіка 1945(1945-04-28)
Месца смерці
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт
Мова твораў беларуская
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сяргей Міхайлавіч Крывец (1909, в. Сухінічы[1] Гродзенскага пав., цяпер Мастоўскі раён, Гродзенская вобласць — 28 красавіка 1945, каля Гдыні; Псеўданімы: С.Пастушок, Сярожа Пастушок, Сымон Табала) — беларускі паэт.

Біяграфічныя звесткі

[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў беднай сялянскай сям’і. Рос без бацькі, іх сям'і дапамагаў родны дзядзька Сямён Адамавіч Крывец. З 1915 па 1921 разам з роднымі быў у бежанстве ў Саратаўскай губерні, 2 гады вучыўся ў мясцовай школе, дзе выявіў здольнасці ў маляванні. Па звароце ў 1921 на радзіму быў пастухом, парабкам, цесляром. Займаўся самаадукацыяй. Некалькі разоў беспаспяхова спрабаваў перайсці польска-савецкую граніцу, трапіў у астрог. З 1925 года сакратар гуртка ТБШ, вёў культурна-асветніцкую работу на вёсцы. У 19301933 жыў у Гродне, працаваў цесляром. У 1933—1944 — у Беластоку. Пасля аб’яднання Усходняй і Заходняй Беларусі С. Крывец вучыўся ў Беластоцкім педагагічным інстытуце (1940—1941), падчас нямецкай акупацыі жыў і працаваў у Беластоку. У 1944 быў прызваны ў Чырвоную Армію, удзельнічаў у баях за польскія гарады. Пасля цяжкага ранення пад Гдыняй памёр.

Кніжка вершаў «Дубок»

Друкаваўся ў прагрэсіўных заходнебеларускіх выданнях. З 1928 друкаваў вершы ў часопісе «Заранка». Пісаў на беларускай, рускай, польскай і нямецкай мовах. Публікаваўся ў «Новай дарозе» (Беласток).

Вершы змешчаны ў калектыўных зборніках «Мы іх не забудзем» (1949), «Сцягі і паходні» (1965), «Крывёю сэрца» (1967), «Ростані волі» (1990). У 1972 г. выйшла кніжка вершаў «Дубок», укладзеная Р. Шырмам (які быў знаёмы з С. Крыўцом) і М. Танкам.

Зноскі

  1. часам даецца в. Дубна
  • Крывец Сяргей // Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік / Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — 653 с.: іл. — 22 000 экз. — ISBN 5-340-00709-X.
  • Мікуліч М. «Няма закону быць рабамі…»: паэзія Сяргея Крыўца // Тэрмапілы. Літаратурна-мастацкі і беларусазнаўчы часопіс № 8/2004.