Перайсці да зместу

Сігізмунд Францавіч Наўроцкі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сігізмунд Францавіч Наўроцкі
Дата нараджэння 4 красавіка 1903(1903-04-04)
Месца нараджэння
Дата смерці 15 верасня 1976(1976-09-15) (73 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Адукацыя
Месца працы
Прафесія кінарэжысёр, сцэнарыст
Кірунак сацыялістычны рэалізм і навукова-папулярны фільм[d]
Узнагароды
медаль «За працоўную доблесць»
IMDb ID 0623152

Сігізмунд Францавіч Наўроцкі (4 красавіка 1903, Варшава — 15 верасня 1976, Кіеў) — беларускі і ўкраінскі рэжысëр, сцэнарыст. Член Саюза кінематаграфістаў Украінскай ССР.

У 1925 годзе скончыў магілёўскія курсы кіраўнікоў самадзейнасці, у 1932 годзе — юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, у 1934 годзе — рэжысёрскі факультэт Усесаюзнага дзяржаўнага інстытута кінематаграфіі.

Пэўны час працаваў пракурорам у Мінску. У 1934—1941гадах працаваў асістэнтам рэжысëра, рэжысëрам ігравога і навукова-папулярнага кіно на кінастудыі «Ленфільм», «Белдзяржкіно», затым у 1941—1943 гадах — на Цэнтральнай Аб’яднанай кінастудыі мастацкіх фільмаў — ЦАКС у Алма-Аце. З 1944 года — рэжысëр Кіеўскай кінастудыі.

Зноскі

  • Кино и время. Вып. 3-й. Режиссеры советского художественного кино. — М., 1963. — С. 190.
  • Навро́цкий Сигизмунд Францевич // Кино. Энциклопедический словарь (руск.) / Гл. ред. С. И. Юткевич; редкол.: Ю. С. Афанасьев, В. Е. Баскаков, И. В. Вайсфельд и др.. — М.: Советская энциклопедия, 1987. — С. 286. — 637 с. — 100 000 экз.