Сімяонаўская царква (Кажан-Гарадок)
Выгляд
Праваслаўны храм | |
Сімяонаўская царква | |
---|---|
52°12′30,77″ пн. ш. 27°00′58,17″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Аграгарадок | Кажан-Гарадок |
Канфесія | Беларуская праваслаўная царква |
Епархія | Пінская і Лунінецкая |
Дата пабудовы | 19 ст. |
Сімяонаўская царква, Капліца могілкавая — праваслаўны храм у в. Кажан-Гарадок Лунінецкага раёна Брэсцкай вобласці.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Знаходзіцца на могілках. Пабудавана ў 19 ст. з дрэва[1].
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Твор народна-этнаграфічнага дойлідства. Першапачаткова 4-сценны зруб быў накрыты чаротавым вальмавым дахам з драўляным крыжам на вільчыку. Фасады расчлянёны лапаткамі і прамавугольнымі аконнымі праёмамі.
Інтэр'ер
[правіць | правіць зыходнік]У інтэр'еры драўляны разны ківорый, выкананы Іосіфам Астапчыкам пасля 1818 г., абразы 18 ст. «Маці Божая Адзігітрыя Казанская», «Маці Божая з Эмануілам і св. Мікалай», «Святы Пётр», «Святы Павел», «Мікалай Цудатворац».
Зноскі
- ↑ Якімовіч Ю.А. Драўлянае дойлідства Беларускага Палесся: XVII — XIX стст. Мн., 1978. с. 89
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.
- РДГА, ф. 799, воп. 33, спр. 817, арк 58.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- Сімяонаўская царква (Кажан-Гарадок) на сайце Radzima.org
- Сімяонаўская царква (Кажан-Гарадок) на сайце Глобус Беларусі (руск.)