Табарышкес
Вёска
| ||||||||||||||||
Та́барышкес[1] (літ.: Tabariškės, традыцыйная беларуская назва — Табарышкі) — вёска ў Шальчынінкайскім раёне Вільнюскага павета Літвы. Уваходзіць у склад Тургялейскай сянюніі. Размешчана на рацэ Мяркіс, на паўночны ўсход ад Шальчынінкая, каля беларуска-літоўскай граніцы. Насельніцтва на 2011 год — 275 чалавек.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Вялікае Княства Літоўскае
[правіць | правіць зыходнік]Першы пісьмовы ўcпамін пра Табарышкі датуецца 1507 годам, калі яны ўваходзілі ў склад Віленскага павета Віленскага ваяводства.
У 1770 годзе ў Табарышках быў пабудаваны касцёл.
Пад уладай Расійскай імперыі
[правіць | правіць зыходнік]У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе Табарышкі апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, у Віленскім павеце Віленскай губерні.
На 1859 год у Табарышках было 15 будынкаў.
Найноўшы час
[правіць | правіць зыходнік]У 1920 годзе Табарышкі апынуліся ў складзе Сярэдняй Літвы, у 1922 годзе — у складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі.
Пасля заняцця тэрыторыі ў выніку паходу ў Заходнюю Беларусь у верасні 1939 года ўлады СССР перадалі мястэчка Літве.
-
Сядзіба, 1913 г.
-
Сядзіба. Я. Булгак, 1930 г.
-
Сядзіба, да 1939 г.
-
Гаспадарчыя пабудовы, да 1939 г.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- XIX стагоддзе: 1859 год — 166 чал.[2]
- XXI стагоддзе: 2011 год — 275 чал.
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]- Гаспадчы двор Важынскіх
- Капліца прыдарожная
- Касцёл Святога Міхаіла Арханёла (1770), помнік традыцыйнага беларускай драўлянага дойлідства
- Могілкі старыя каталіцкія, капліца
Страчаная спадчына
[правіць | правіць зыходнік]- Сядзіба Важынскіх (XIX ст.)
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Войцех Табар (~1453—1507) — рэлігійны і дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага, біскуп віленскі
Зноскі
- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 187-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Літоўскай Рэспублікі на беларускую мову»
- ↑ Krzywicki J. Taboryszki (3) // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom IX: Poźajście — Ruksze (польск.). — Warszawa, 1888. S. 959.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Табарышкес
- Табарышкі на сайце Radzima.org