Тадэвуш Макоўскі
Тадэвуш Макоўскі | |
---|---|
польск.: Tadeusz Makowski | |
Дата нараджэння | 29 студзеня 1882[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1 лістапада 1932[2][3][…] (50 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак, графік, паэт, тэарэтык мастацтва |
Вучоба | |
Уплыў на | Генрыета Багіён[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Тадэвуш Юзаф Макоўскі (польск.: Tadeusz Józef Makowski; 29 студзеня 1882[1], Асвенцім — 1 лістапада 1932[2][3][…], IV акруга Парыжа[4]) — польскі мастак-жывапісец.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Тадэвуш Макоўскі ў 1902—1906 гадах вывучаў класічную і польскую філалогію ў Ягелонскім універсітэце ў Кракаве і паралельна вучыўся жывапісу ў мясцовай Акадэміі мастацтваў (у 1903—1908 гадах), у класах Яна Станіслаўскага і Ёзэфа Мехофера. На мяжы 1908/1909 гадоў Т. Макоўскі з’ехаў у Парыж, дзе і застаўся да канца жыцця. Спачатку мастак трапіў пад уплыў фрэскавага жывапісу Пюві дэ Шавана. Макоўскі пазнаёміўся з Пабла Пікаса, і паміж імі завязалася сяброўства.
Жыў пераважна ў Францыі. У ранні перыяд пад уплывам П. Пюві дэ Шавана ствараў манументальныя сімвалічныя карціны («Хрышчэнне ў Іардані», 1909), пазней зазнаў уплыў кубізму («Партрэт мужчыны ў белым капелюшы», 1912). З 1920-х г. рабіў геаметрызаваныя кампазіцыі, пераважна на тэмы з жыцця дзяцей, у якіх спалучаў рысы сімвалізму, кубізму і прымітывізму. Сярод твораў: «Дзіцячая капэла» (1922), «Дзеці і ліхтарыкі» (каля 1928), «Шавец» (1930), «Скнара» (1932), «Двое дзяцей з сабакам» (каля 1932) і інш.
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
- ↑ а б Taddé Makowski // RKDartists Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б http://culture.pl/en/event/tadeusz-makowski-a-retrospective
- ↑ а б http://culture.pl/en/artist/tadeusz-makowski
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9).
- Нарадзіліся 29 студзеня
- Нарадзіліся ў 1882 годзе
- Нарадзіліся ў Асвенціме
- Памерлі 1 лістапада
- Памерлі ў 1932 годзе
- Памерлі ў Парыжы
- Пахаваныя на могілках Манмарансі
- Выпускнікі Кракаўскай акадэміі мастацтваў
- Асобы
- Мастакі паводле алфавіта
- Мастакі Польшчы
- Мастакі XX стагоддзя
- Імігравалі ў Францыю з Польшчы
- Парыжская школа