Тадэвуш Сакалоўскі
Тадэвуш Сакалоўскі | |
---|---|
Агульная інфармацыя | |
Пол | мужчынскі пол |
Спецыялізацыя | конны спорт |
Нарадзіўся |
25 верасня 1905[1] |
Памёр |
6 лютага 1943 (37 гадоў) |
Грамадзянства | |
Альма-матар |
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Тадэвуш Сакалоўскі (25 верасня 1905, Жамыслаўль Ашмянскага павета Віленскай губерні — 6 лютага 1943, Мінск) — польскі спартсмен беларускага паходжання. Падпольшчык Другой сусветнай вайны.
Біаграфія[правіць | правіць зыходнік]
У 1930-я гады служыў у польскай арміі. Актыўна займаўся конным спортам.
У 1932 годзе ён стаў срэбным прызёрам нацыянальнага чэмпіянату Польшчы па конным спорце, у 1935 годзе заваяваў бронзавы медаль, а ў 1936 годзе стаў пераможцам чэмпіянату Польшчы.
У 1936 годзе прыняў ўдзел у Алімпійскіх гульнях у Берліне. Выступаў на кані па мянушцы «Збег»[3].
У верасні 1939 года Тадэвуш Сакалоўскі ў складзе танкава-механізаванай брыгады абараняў Варшаву. Пасля заканчэння актыўных баявых дзеянняў здолеў праз Венгрыю перабрацца ў Францыю, адтуль — у Вялікабрытанію, дзе апынуўся ў спецыяльным ваенным фарміраванні — «Тихотемные». Гэта было свайго роду сакрэтнае элітнае падраздзяленне. Пасля праходжання ў Шатландыі спецыяльнага курса падрыхтоўкі па разведвальнай і дыверсійнай дзейнасці ў ноч на 31 сакавіка 1942 года маёр Тадэвуш Сакалоўскі (Тадэвуш Серафін, псеўданім «Троп» (След)), быў перакінуты на акупаваную тэрыторыю. Тут ён быў прызначаны камандзірам аднаго з аддзяленняў падпольнай арганізацыі «Вахляж» («Веер»), якое размяшчалася ў Мінску. Мэтай арганізацыі з’яўляліся дыверсіі на асноўных чыгуначных лініях ў прыфрантавой паласе.
Пад Ратамкай 9 снежня 1942 года «вахляжаўцаў» затрымалі, бо ў тую ж ноч непадалёку савецкія патрыёты пусцілі пад адхон нямецкі ваенны эшалон, і з самай раніцы акупацыйныя ўлады адшуквалі падпольшчыкаў. Адзін з байцоў не вытрымаў катаванняў і стаў даваць паказанні. На працягу некалькіх дзён немцы затрымалі многіх удзельнікаў арганізацыі, у тым ліку і кіраўніцтва на чале з Сакалоўскім.
6 лютага 1943 года дом, дзе размяшчалася канспіратыўная кватэра, акружылі немцы і паліцаі. У баі арганізатары вызвалення групы Сакалоўскага загінулі. Затым у турме немцы ўчынілі расправу і над арыштаванымі польскімі. Сярод загінулых быў і Тадэвуш Сакалоўскі[4].
Зноскі
- ↑ Tadeusz Sokołowski // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
- ↑ http://elitadywersji.org/tadeusz-sokolowski-cichociemny/
- ↑ Олимпийские мифы довоенной Беларуси Архівавана 25 ліпеня 2020.
- ↑ Барьер № 13