Перайсці да зместу

Тамара Пятроўна Аўсяннікава

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Тамара Пятроўна Аўсяннікава
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 24 мая 1949(1949-05-24) (75 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэтка, празаік, педагог
Мова твораў беларуская
Грамадская дзейнасць
Член у

Тамара Пятроўна Аўсяннікава (нар. 24 мая 1949, в. Сяўкі, Лоеўскі раён) — беларуская паэтэса, празаік, педагог.

Нарадзілася ў 1949 годзе ў вёсцы Сяўкі Лоеўскага раёна Гомельскай вобласці. Скончыла філалагічны факультэт БДУ (1971), працавала настаўніцай, бібліятэкаркай, інжынерам, метадыстам, загадчыкам крамы. Атрымала другую вышэйшую адукацыю эканаміста (Магілёўскі тэхналагічны інстытут, 1999).

Першая публікацыя — артыкул «Непрыручаная птушка», выйшаў 1 снежня 2000 года ў газеце «Магілёўская праўда».

Аўтар лекцый для настаўнікаў-філолагаў па тэорыі вершаскладання і аналізе паэтычных твораў, артыкулаў па творчасці Н. Гілевіча і Я. Янішчыц.

Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў[1]. Піша паэзію і прозу. Аўтар кніг вершаў «Ноты сэрца» (2009), «Лістапад гадоў» (2010), кнігі прозы «Любачка» (2011).

Зноскі

  1. lit-bel.org Архівавана 19 чэрвеня 2021.