Таніраванне (фатаграфія)
Тані́раванне[1][2], вірыраванне[1] — працэс апрацоўкі фатаграфічных відарысаў з мэтай змянення іх афарбоўкі.
Таніруюць відарысы звычайна ў адценні карычневага (сепія) колеру, таксама ў чырвоны, сіні, зялёны і іншыя колеры часам (напрыклад, у навуковай фатаграфіі[1]) у два колеры.
Пры прамым (1-растворным) спосабе серабро відарыса пераводзіцца ў афарбаваную соль серабра (замяшчаецца солямі медзі, жалеза іншых металаў[3]). Пры непрамым (2- ці 3-растворным) спосабе відарыс спачатку адбельваецца (серабро пераводзіцца ў бясколерныя солі), а затым замяшчаецца афарбаванымі злучэннямі. Пры таніраванні афарбоўваюцца толькі экспаніраваныя ўчасткі здымкаў, якія змяшчаюць металічнае серабро. У выніку таніравання магчыма ўзмацненне і аслабленне відарысу[3].
У лічбавай фатаграфіі таніраванне дасягаецца з дапамогай адмысловых інструментаў і фільтраў графічных рэдактараў (напрыклад, Adobe Photoshop, GIMP).
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в БелЭн 2002.
- ↑ ТСБМ 1983.
- ↑ а б Фотокинотехника 1981.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Тані́раванне, вірыраванне // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 422. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Тані́раванне // Тлумачальны слоўнік беларускай мовы: У 5-ці т / АН БССР, Інстытут мовазнаўства імя Я. Коласа. — Мн.: Беларус. Сав. Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1983. — Т. 5 кн. 1: С — Улагодзіць / [рэдактар М. Р. Суднік]. — С. 471. — 663 с.
- Вірыраванне // Тлумачальны слоўнік беларускай мовы: У 5-ці т / АН БССР, Інстытут мовазнаўства імя Я. Коласа. — Мн.: Галоўная рэдакцыя Беларус. Сав. Энцыклапедыі, 1977. — Т. 1: А — В / [рэдактар М. П. Лобан]. — С. 493. — 604 с.
- Тонирование // Краткий фотографический словарь [Текст] / Под общ. ред. А. А. Лапаури и В. И. Шеберстова. — М.: Искусство, 1956. — С. 317—319. — 386 с. : ил.; 17 см. — 100 000 экз. (руск.)
- Окра́шивание фотографи́ческих изображе́нй, вирирование, тонирование // Т. 18. Никко — Отолиты. — М. : Советская энциклопедия, 1974. — С. 353. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)
- Тони́рование // Т. 26. Тихоходки — Ульяново. — М. : Советская энциклопедия, 1977. — С. 72. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)
- Тони́рование изображе́ния (вирирование изображения, окрашивание изображения) // Фотокинотехника: Энциклопедия (руск.) / Гл. ред. Е. А. Иофис; [Предисл. В. Ю. Торочкова]. — М.: Советская энциклопедия, 1981. — С. 334—335. — 447 с. — 100 000 экз.