Тапаграфічныя ўмоўныя знакі
Выгляд
Тапаграфі́чныя ўмо́ўныя зна́кі[1][2] — сімвалічныя, каляровыя і шрыфтавыя знакі, якія выкарыстоўваюцца на тапаграфічных картах для адлюстравання аб’ектаў мясцовасці.
Тапаграфічныя ўмоўныя знакі паказваюць становішча, памеры, форму, якасныя і колькасныя характарыстыкі аб’ектаў мясцовасці. На картах рознага маштабу маюць адзіную аснову паводле малюнка, колеру і шрыфтоў. Па меры змяншэння маштабу карт аднародныя тапаграфічныя ўмоўныя знакі аб’ядноўваюцца ў групы, а групы — у адзін абагульнены знак[3]. Тлумачэнне ўмоўных знакаў робіцца ў легендзе карты.
Тапаграфічныя ўмоўныя знакі падзяляюцца на:
- маштабныя (знешні контур аб’екта),
- пазамаштабныя (знакі ў выглядзе геаметрычных фігур),
- лінейныя (для аб’ектаў лінейнай формы, напрыклад рэк, дарог, берагавых ліній, таксама гарызанталі рэльефу),
- тлумачальныя (дапаўняюць характарыстыку аб’ектаў).
Шрыфтавыя надпісы перадаюць уласныя геаграфічныя назвы, від, якасныя і колькасныя характарыстыкі аб’ектаў.
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Явід П. П. Тапаграфі́чныя ўмо́ўныя зна́кі // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 428. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Топографи́ческие условные зна́ки / Гольдман Л. М. // Т. 26. Тихоходки — Ульяново. — М. : Советская энциклопедия, 1977. — С. 84—85. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)
- Тапаграфі́чныя ўмо́ўныя зна́кі; Умо́ўныя зна́кі // Геаграфічныя паняцці і тэрміны: Энцыклапедычны даведнік / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: М. М. Курловіч і інш. — Мн.: БелЭн, 1993. — С. 282, 297. — 333 с. — (Энцыкл. б-чка школьніка). — 14 000 экз. — ISBN 5-85700-085-8.