Перайсці да зместу

Тахагенератар

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Тахагенератар электрарухавіка

Тахагенера́тар[1] (стар.-грэч.: τάχος — хуткасць + генератар) — электрычная машына, вымяральны генератар, прызначаны для вымярэння частаты вярчэння або вуглавой скорасці (вуглавога паскарэння) валоў машын і механізмаў, жорстка звязаных з ротарам тахагенератара, па значэнні велічыні або частаты яго ЭРС.

Дзеянне тахагенератара заснавана на прапарцыянальнасці вуглавой частаты вярчэння яго ротара ЭРС пры пастаянным патоку ўзбуджэння. Адрозніваюць тахагенератары пераменнага току (асінхронныя і сінхронныя) і пастаяннага току (з незалежным узбуджэннем і з пастаяннымі магнітамі).

Тахагенератар не можа дакладна вымяраць нізкія хуткасці вярчэння (прыкладна менш за 3—5 % ад намінальнай)[крыніца?].