Таццяна Уладзіміраўна Звярко
Таццяна Уладзіміраўна Звярко | |
---|---|
Род дзейнасці | палітычны вязень |
Дата нараджэння | 19 студзеня 1979 (45 гадоў) |
Грамадзянства | Беларусь |
Таццяна Уладзіміраўна Звярко (нар. 19 студзеня 1979) — палітычная зняволеная, абвінавачаная і асуджаная падчас пратэстаў у Беларусі ў 2020 годзе[1].
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Палітычны пераслед 2020—2022[правіць | правіць зыходнік]
Да абвінавачвання па крымінальнай справе Таццяна 17 гадоў працавала ў Лідскім райвыканкаме старэйшым інспектарам у аддзеле дакументацыйнага забеспячэння, не мела спазненняў ці спагнанняў. Вядома, што прадстаўнік улады, якога нібыта абразіла Таццяна ў сувязі з падзеямі жніўня 2020 года, — гэта намеснік начальніка лідскага РАУС Дзяніс Жынко, з якім яна была асабіста знаёма і якому напісала асабістае паведамленне, калі пабачыла фота апошняга, дзе ён кіруе разгонам акцыі пратэсту. Таксама яна нібыта пакінула некалькі публічных каментароў пра таго міліцыянта і Лукашэнку[2].
У жніўні 2021 ў Лідзе суддзя Ігар Кашко асудзіў Таццяну Звярко на 1 год і 6 месяцаў калоніі па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса: арт. 369 КК РБ (Абраза прадстаўніка ўлады) і арт. 368 КК РБ (Абраза прэзідэнта), таксама суддзя абавязаў Таццяну сплаціць 2 тысячы рублёў пацярпеламу міліцыянту — за маральную шкоду. Таццяна ўзялі пад варту ў зале суда[3]. На момант затрымання яна знаходзілася ў дэкрэтным адпачынку, малодшаму сыну Ягору быў 1 год і 8 месяцаў, што паводле беларускага заканадаўства (арт. 63 КК РБ) з’яўляецца змягчальнымі абставінамі, але гэта не перашкодзіла суддзі вынесці рэальны тэрмін[4][5].
10 жніўня 2021 шэрагам беларускіх праваабарончых арганізацый, сярод якіх Праваабарончы цэнтр «Вясна», Беларускі Хельсінскі камітэт і Беларускі ПЭН-цэнтр, была прызнана палітычнай зняволеннай[6]. Такім чынам Таццяна далучылася да палітычных зняволенных, чый крымінальны пераслед звязаны з дыфамацыйнымі артыкуламі (у адрозненні ад паклёпу дыфамацыя выяўляецца ў тым, што ў публікацыях і іншых крыніцах можа распаўсюджвацца не толькі ілжывая інфармацыя, але і аб’ектыўная), за дэкрэміналізацыю адказнасці па якім даўно выступаюць беларускія і міжнародныя праваабаронцы[7][8].
Таццяна утрымліваецца ў гомельскай калоніі № 4.
Зноскі
- ↑ https://prisoners.spring96.org/be/person/taccjana-zvjarko
- ↑ https://belarus-news.info/%D0%BF%D1%80%D0%B8%D0%BD%D1%83%D0%B6%D0%B4%D0%B5%D0%BD%D0%B8%D0%B5-%D0%BA-%D1%82%D1%80%D0%B0%D1%83%D1%80%D1%83-%D0%B8-%D0%B2%D0%B5%D1%81%D0%B5%D0%BB%D0%B0%D1%8F-%D0%BA%D0%B0%D0%BA%D0%B0%D1%88%D0%BA%D0%B0-%D0%B7%D0%B0-%D0%BA%D0%B0%D0%BA%D0%B8%D0%B5-%D0%BA%D0%BE%D0%BC%D0%BC%D0%B5%D0%BD%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%B8%D0%B8-%D1%81%D1%83%D0%B4%D1%8F%D1%82-%D0%B8-%D1%81%D0%B0%D0%B6%D0%B0%D1%8E%D1%82-%D0%B1%D0%B5%D0%BB%D0%BE%D1%80%D1%83%D1%81%D0%BE%D0%B2-80206.html(недаступная спасылка)
- ↑ https://nashaniva.com/?c=ar&i=276401
- ↑ https://spring96.org/be/news/104602
- ↑ https://belsat.eu/news/07-08-2021-u-lidze-na-pautary-gady-kalonii-asudzili-zhanchynu-za-abrazu-lukashenki-yakaya-mae-grudnoe-dzitsya/
- ↑ https://spring96.org/be/news/104619
- ↑ https://spring96.org/be/news/90308
- ↑ Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 2 красавіка 2022. Праверана 2 красавіка 2022.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]