Перайсці да зместу

Таётомі Хідэёсі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Таётомі Хідэёсі
яп.: 豊臣秀吉
kampaku[d]
1585 — 1591
Папярэднік Konoe Sakihisa[d]
Пераемнік Toyotomi Hidetsugu[d]
Daijō-daijin[d]
1587 — 1598
Пераемнік Такугава Іэясу

Нараджэнне 17 сакавіка 1537
Смерць 18 верасня 1598(1598-09-18)[1][2][…] (61 год)
Месца пахавання
Род Q11518060?, Hashiba clan[d] і Toyotomi clan[d]
Бацька Кінасіта Яэмон[d]
Маці Ōmandokoro[d]
Жонка Кадай-ін[d], Ёда-дона[d], Кёдоку Тацука[d], Kai-hime[d], Канамаэ[d], Minami Dono[d], Minami no Tsubone[d], Maa-hime[d], Himeji Dono[d], Hirosawa no Tsubone[d], Getsukei'in[d], En'yū-in[d] і Sanjō-dono[d]
Дзеці Таётомі Хідэёры, Toyotomi Tsurumatsu[d] і Хашыба Хідэкацу[d]
Веравызнанне сінтаізм
Аўтограф Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Таётомі Хідэёсі (1536, правінцыя Авары (цяпер — прэфектура Айты (прэфектура), Японія) — 18 верасня 1598, Кіёта, Японія) — японскі ваенны і палітычны дзеяч, аб’яднальнік Японіі.

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і ў правінцыі Овары (сучасная прэфектура Айці). У маладыя гады, жадаючы стаць самураем, ён наймаўся на службу да некалькіх военачальнікаў, пакуль канчаткова не далучыўся да Ода Набунага (1554). Апошні ўзвысіў Хідэёсі да рангу генерала за яго бліскучы розум. Сярод подзвігаў, якія зрабілі былога сялянскага сына папулярным у асяроддзі салдат, называюць фарсіраванае («за адну ноч») будаўніцтва замка Суномата (1566), прыкрыццё тылоў ў бітве пры Канагасакі (1570), «водны штурм» замка Такамацу (1582). У 1583 годзе, пасля гібелі Ода Набунага ў храме Ханодзі ад рук мяцежніка Акэці Міцухідэ, Хідэёсі фактычна ўзурпаваў ўсю паўнату ўлады свайго гаспадара. Атрымаўшы ад імператара пасаду рэгента-кампаку (1585) і «вялікага міністра» (дайдзё-дайдзін, 1586), а таксама прозвішча арыстакратычнага роду Таётомі, ён аб’яднаў раздробленыя «дзяржавы» Японіі пад сваёй уладай (1591). Хідэёсі склаў агульнаяпонскі зямельны кадастр, які стаў падставай для падаткаабкладання насельніцтва на працягу наступных трох стагоддзяў, а таксама правёў канфіскацыю ўсёй наяўнай у сялян і мяшчан зброі, падзяліўшы японскае грамадства на адміністратараў з асяроддзя вайскоўцаў і грамадзянскіх падначаленых. Яго праўленне адзначылася забаронай хрысціянства ў Японіі (1587) і агрэсіяй супраць Карэі і Кітая (1592—1598).

Зноскі

  1. Kuwata T. Toyotomi Hideyoshi // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Toyotomi Hideyoshi // Brockhaus Enzyklopädie