Тварны чэрап

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Тварны чэрап, або вісцэральны чэрап (шкілет) (лац.: viscerocranium, splanchnocranium) — шкілет рота і пярэдняга аддзела кішэчніка (глоткі) у пазваночных. У іх агульных продкаў тварны чэрап складаўся з апорных элементаў міжальвеалярных перагародак — тварных дуг. Пярэднія тварныя дугі злучыліся з восевым (мазгавым) чэрапам. У кругларотых пярэднія вісцэральная дугі ператвараюцца ў шкілет языка, заднія ўтвараюць жабравыя краты. У рыб пярэднія дугі ператвораныя ў сківіцы і падвесак, астатнія прадстаўленыя жабравымі дугамі, якіх звычайна бывае 5 (у акул да 7). У наземных пазваночных падвесак ператвараецца ў слыхавую костачку, а жабравыя дугі — у пад'язычны апарат і часткова ў храсткі гартані. У адрозненне ад мазгавога чэрапа, тварны, або вісцэральны чэрап, развіваецца не з мезадэрмы самітаў, а з мезэктадэрмы (эктамезенхімы), якая з'яўляецца вытворнай нервовага грэбня.

Зноскі