Трабская суконная мануфактура
Выгляд
Трабская суконная мануфактура | |
---|---|
Тып | мануфактура |
Заснаванне | 1806 |
Скасавана | 1854 |
Краіна | |
Размяшчэнне | |
Прадукцыя | сукно |
Тра́бская суко́нная мануфактура[1] — мануфактура, якая дзейнічала ў 1806—1854 гадах у мястэчку Трабы Ашмянскага павета Віленскай губерні (сучасная вёска ў Іўеўскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі).
Мануфактура размяшчалася ў дзевяці драўляных будынках. Мела вадзяны рухавік, фарбавальню і сукнавальню. У 1823—1828 гадах — 36 ткацкіх станкоў, 6 часальных і 6 стрыгальных машын, 3 прадзільныя машыны. Працаваў 221 прыгонны селянін.
Мануфактура вырабляла розныя гатункі сукна, байку, коўдры, гунькі. У 1824 годзе было выраблена 25 тыс. аршынаў сукна.
Зноскі
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Трабская суконная мануфакту́ра // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 495. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).