Трафім Дзянісавіч Ігнаценка
Трафім Дзянісавіч Ігнаценка | |
---|---|
Дата нараджэння | 17 сакавіка 1916 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 2 верасня 1984 (68 гадоў) |
Род дзейнасці | мастак |
Месца працы | |
Вучоба | |
Член у |
Трафім Дзянісавіч Ігнаценка (17 сакавіка 1916, Рудня Споніцкая — 2 верасня 1984) — беларускі плакатыст.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 17 сакавіка 1916 года ў вёсцы Рудня Споніцкая Гомельскай вобласці. Скончыў Дзяржаўны мастацкі інстытут Літоўскай ССР у Вільнюсе ў 1958 годзе. Удзельнік мастацкіх выставак з 1958 года. Працаваў у сферы плаката. Быў галоўным рэдактарам «Агітплаката Саюза мастакоў БССР»[1].
Асноўныя работы: плакаты «Час не чакае!», «Са святам, таварышы!», «Першае Мая!», «Ніхто і нішто не забыта», «1918—1968», «Брэст — крэпасць-герой», «Мір!», «1945—1975. 9 мая», «Слава Узброеным Сілам Савецкага Саюза!». Работы знаходзяцца ў фондах Беларускага саюза мастакоў. Выкладаў у Мінскім мастацкім вучылішчы ў 1958—1976 гадах. Член Беларускага саюза мастакоў з 1961 года. Памёр 2 верасня 1984 года.
Плакат Т. Д. Ігнаценкі «Час не чакае» стаў прызёрам І Усесаюзнай выстаўкі плаката (Кіеў, 1959)[2].
Зноскі
- ↑ Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 10 жніўня 2020. Праверана 23 красавіка 2020.
- ↑ https://plakat.unid.by/plakaty/chas-ne-chakae(недаступная спасылка)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — С. 163. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).
- Нарадзіліся 17 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1916 годзе
- Нарадзіліся ў Гомельскім павеце
- Памерлі 2 верасня
- Памерлі ў 1984 годзе
- Выкладчыкі Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А. К. Глебава
- Выпускнікі Вільнюскай мастацкай акадэміі
- Члены Беларускага саюза мастакоў
- Асобы
- Мастакі паводле алфавіта
- Нарадзіліся ў Веткаўскім раёне
- Мастакі Беларусі
- Мастакі-плакатысты Беларусі