Трубка выбуху
Выгляд
Тру́бка вы́буху, дыятрэма — трубкападобны канал, утвораны пры аднаразовым прарыве газаў праз зямную кару і запоўнены брэкчыяпадобнымі пародамі. Дыяметр дасягае 1 км.
На старажытных платформах сустракаюцца трубкі выбуху, запоўненыя брэкчыяпадобнымі магматычнымі пародамі (кімберліт, лампраіт), 8—10 % з іх утрымліваюць алмазы.
Найбольш вядомыя: каля горада Кімберлі (Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка), у Рэспубліцы Саха (Расія).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Шкуратаў У. І. Трубка выбуху // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Диатремы // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)