Трыстан да Кунья
Трыстан да Кунья | |
---|---|
Род дзейнасці | мараплавец |
Дата нараджэння | 1460[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1540[3] |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Падданства | Партугалія |
Бацька | Nuno da Cunha, o Velho[d] |
Дзеці | Нуну да Кунья |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Трыстан да Кунья, або Трыстан дэ Кунья (парт. Tristão da Cunha; каля 1460 — каля 1540 гг.) — партугальскі мараплавец, дыпламат.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся, відавочна, у Партугаліі. Паходзіў са знакамітай рыцарскай сям’і, якая служыла партугальскім манархам з XI ст.
У 1504 г. быў афіцыйна прызначаны віцэ-каралём Індыі (але пазней гэты тытул не ўзгадваўся).
У 1506—1507 гг. узначальваў флот з 15 караблёў, які накіроўваўся ў Індыйскі акіян. Разам з ім у экспедыцыі ўдзельнічаў яго сваяк Афонсу дэ Альбукерке, па дарозе далучыўся Жуан да Нова. У той час амаль усе гандлёвыя сувязі ў Індыйскім акіяне кантраляваліся арабамі, таму мэтай партугальцаў было не проста замацавацца ў прыцягальнай з гандлёвага гледжання Індыі, але адсунуць канкурэнтаў-іншаверцаў.
Па дарозе адкрыў астравы Трыстан-да-Кунья на поўдні Атлантыкі, адным з першых еўрапейцаў прадпрыняў высадку на Мадагаскары, узначальваў ваенныя сутычкі з арабамі ля ўсходняга ўзбярэжжа Афрыкі і на Сакотры. 27 жніўня 1507 г. прыбыў у Індыю, дзе здолеў зняць асаду партугальскага гарнізона ў Канануры з боку мусульман і пакараць тых суайчыннікаў, хто адкрыта парушаў законы.
Пасля вяртання ў Партугалію быў прызначаны ў 1514 г. паслом да папы рымскага. Павінен быў паведаміць Льву X аб поспехах Партугаліі на ўсходзе. Пасольства прыбыло ў Рым 12 сакавіка 1514 г. і ўразіла абывацеляў сваёй пышнасцю. Асаблівы поспех меў прывезены ў падарунак папе слон па мянушцы Гано.
Пахаваны ў касцёле мястэчка Альялву недалёка ад Лісабона.
Памяць у гісторыі
[правіць | правіць зыходнік]Луіс дэ Камоэнс прысвяціў Трыстану да Куньі частку сваёй знакамітай паэмы «Лузіяды».
Імя Трыстана да Куньі носяць астравы на поўдні Атлантыкі.
Зноскі
- ↑ Tristão da Cunha // Gran Enciclopèdia Catalana — Grup Enciclopèdia, 1968.
- ↑ Tristão Da Cunha // GeneaStar
- ↑ Tristão da Cunha // Sapere Encyclopedia — De Agostini Editore, 2001.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Паходжанне роду да Кунья
- Гісторыя Трыстана да Кунья Архівавана 5 лістапада 2004.