Сакотра

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Архіпелаг Сакотра)
Сакотра
ар. سُقُطْرَى
Галоўны востраў. Выгляд з космасу
Галоўны востраў. Выгляд з космасу
Характарыстыкі
Колькасць астравоў
Найбуйнейшы востраўСакотра 
Агульная плошча3 796 км²
Найвышэйшы пункт1 503 м
Насельніцтва42 842 чал. (2004)
Шчыльнасць насельніцтва11,29 чал./км²
Размяшчэнне
12°31′50″ пн. ш. 53°20′09″ у. д.HGЯO
АкваторыяІндыйскі акіян
Краіна
Сакотра (Емен)
Сакотра
Сакотра
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Сцяг ЮНЕСКА Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб’ект № 1462
рус.англ.фр.

Сакотра (араб. سقطرى‎‎) — архіпелаг з шасці астравоў (заселеныя Сакотра, Абд-аль-Куры і Самха) у паўночна-заходняй частцы Індыйскага акіяна. З’яўляецца часткай правінцыі Хадрамаўт (архіпелаг тэрытарыяльна падзелены на дзве «мудзірыі» (раёны): Хадзібо (з цэнтрам у Хадзібо) і Калансія і Абд-аль-Куры (з цэнтрам у Калансіі) Рэспублікі Емен. Плошча 3796 км². Насельніцтва - 42 842 чал. (2004 г.).

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Архіпелаг мае мацерыковае паходжанне. Самы буйны востраў Сакотра займае 95% тэрыторыі. Знаходзіцца прыкладна ў 200 км ад Афрыкі і ў 380 км ад Азіі. Калісьці быў часткай Гандваны. Пасля яе падзелу большую частку сваёй геалагічнай гісторыі заставаўся ізаляваным, дзякуючы чаму на ім да сёй пары захоўваецца своеасаблівая прырода.

Востраў Сакотра падзяляецца на тры прыродныя зоны - цэнтральныя горы Хагер (найвышэйшая кропка, гара Джэбель-Машнэк, дасягае 1503 м), вапняковае плато і прыбярэжныя алювіяльныя раўніны ў паўночна-заходняй ускраіне. Хаця Сакотра знаходзіцца ў зоне актыўных трапічных мусонаў, большая частка ападкаў прыходзіцца на горную частку. Меншая - на вапняковае плато, дзе з-за сталай эрозіі ўтварыліся карставыя пустэчы. У сярэднім у год выпадае 258 мм ападкаў.

Клімат пераходны ад трапічнага пустыннага да паўпустыннага (Класіфікацыя кліматаў Кёпена: BWh і BSh). Сярэдняя тэмпература самага прахалоднага месяца студзеня - 16,8 °C, самага спякотнага месяца чэрвеня - 24,1 °C. Але часам тэмпература ўлетку паднімаецца вышэй за 30 °C.

Прырода[правіць | правіць зыходнік]

Згодна падлікам вучоных, 37% мясцовай флоры складаюць расліны-эндэмікі, у тым ліку знакамітая драцэна (Dracaena cinnabari), атрымаўшая назву з-за чырвонага колеру сока, які быццам бы нагадвае кроў цмока, некалькі мясцовых разнавіднасцяў алоэ, агурковае дрэва, ладанавае дрэва і г. д. Здаўна флора вострава была крыніцай лекаў, фарбаў і пахучых рэчаў, якія вывозіліся ў іншыя краіны.

Фаўна Сакотры сёння не адрозніваецца значным багаццем. Але яшчэ ў XVII ст. наведвальнікі ўзгадвалі гіганцкіх яшчарак і марскіх кракадзілаў. Адзіны від сысуноў, які сустракаецца тут - кажаны. Дзякуючы дзейнасці чалавека з’явіліся здзічэлыя козы і каты. Птушкі прадстаўлены эндэмічнымі сакатрыйскімі певунамі (Incana incana), вераб'ямі, шпакамі, жаўрукамі, дубаносамі і інш.

У 2008 г. ЮНЕСКА унесла архіпелаг у спіс сусветнай спадчыны.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Лагер брытанскай навуковай экспедыцыі, 1903 г.

Сакотра - адзін з найстаражытнейшых рэгіёнаў фарміравання чалавека. У 2008 г. каля Хадзібо расійскай комплекснай экспедыцыяй былі выяўлены каменныя прылады працы, створаныя ў прамежку паміж 2,6 млн. - 1,7 млн. гадоў таму.

Мяркуецца, што назва Сакотры паходзіць з санскрыту (dvipa sukhadhara - "востраў шчасця"). У пісьмовых помніках яна ўпершыню ўзгадваецца ў I ст. н. э. Аб сталых кантактах з Блізкім Усходам і Эфіопіяй сведчыць тое, што жыхары Сакотры доўгі час спавядалі хрысціянства. Пра гэта ўзгадвалі арабскія аўтары і Марка Пола. Згодна пазнейшаму паведамленню езуітаў (сяр. XVI ст.), сярод астравіцян прапаведаваў сам апостал Фама. Іслам пранік сюды пазней. У пач. XVI ст. яго, відавочна, спавядала частка сакатрыйцаў, што займалася гандлем або кіравала. Але большасць заставалася хрысціянскай.

У 1507 г. Сакотра была захоплена партугальцамі, якія выкарыстоўвалі востраў як базу для кантролю гандлёвага шляха паміж Чырвоным морам і Індыйскім акіянам. Але ўжо ў 1511 г. яна была далучана да султаната Махра (сучасны паўднёва-ўсходні Емен. Галоўны горад Тамрыда (сучасны Хадзібо) лічыўся адной са сталіц гэтай дзяржавы.

У 1816 г. тэрыторыя Махры трапіла пад пратэктарат Вялікабрытаніі. У 1967 г. султанат перастаў існаваць, а ўсе яго землі далучаны да НДРЕ. У 1990 г. Сакотра стала часткаю адзінай Еменскай рэспублікі.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Жытлы ўзбярэжных жыхароў (1903 г.)

Агульная колькасць насельніцтва - 42842 чал. (2004 г.). Населены толькі 3 астравы архіпелага. Частку насельнікаў складаюць ваенныя, спецыялісты і гандляры з мацерыковай часткі Емена, мігранты з Індыі і Самалі. Астатнія - карэннае насельніцтва, якое размаўляе на асобным, вельмі спецыфічным дыялекце арабскай мовы. Яго часам вызначаюць як асобную мову, блізкую да семіцкіх гаворак Паўднёвай Аравіі.

Карэнныя жыхары падзяляюцца на жыхароў горных раёнаў і ўзбярэжжа. Горцы здаўна займаліся жывёлагадоўляй, вырошчвалі фінікавую пальму, збіралі і пераапрацоўвалі плады, сок, смалу і масла мясцовых раслін. Лічыцца, што яны - прамыя нашчадкі найстаражытнейшых перасяленцаў. Жыхары ўзбярэжжа адрозніваюцца знешняй стракатасцю. Сярод іх ёсць нашчадкі чарнаскурых афрыканцаў, індыйцаў, перасяленцаў з кантыненту. Яны традыцыйна займаюцца ловам рыбы і гандлем. Абсалютная большасць жыхароў Сакотры спавядае іслам, які шырока распаўсюдзіўся да XVIII ст.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 89. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (Т. 14).
  • Biedermann, Zoltán: Soqotra, Geschichte einer christlichen Insel im Indischen Ozean vom Altertum bis zur frühen Neuzeit, Wiesbaden 2006, ISBN 978-3-447-05421-8
  • Cheung, Catherine & DeVantier, Lyndon. 2006. Socotra: A Natural History of the Islands and their People. Edited by Kay Van Damme. Odyssey Books & Guides, ISBN 962-217-770-0.
  • Doe, D. Brian. 1970. Socotra: An Archaeological Reconnaissance in 1967. Edited by Henry Field and Edith M. Laird. Field Research Projects, Miami.
  • Doe, D. Brian. Socotra: Island of Tranquility. London: Immel, 1992.
  • Elie, D. Serge. Soqotra: South Arabia’s Strategic Gateway and Symbolic Playground. British Journal of Middle Eastern Studies, November 2006, 33(2), 131—160 ISSN 1353-0194 ISSN 1469-3542
  • Elie, D. Serge. Hadiboh: From Peripheral Village to Emerging City. Chroniques Yemenites, 12 (2004)
  • Schoff, Wilfred H. 1912. The Periplus of the Erythraean Sea. Longmans, Green, and Co., New York, Second Edition. Reprint: New Delhi, Oriental Books Reprint Corporation. 1974. (A new hardback edition is available from Coronet Books Inc. Also reprinted by South Asia Books, 1995, ISBN 81-215-0699-9)
  • RBGE Soqotra Bibliography: at RBGE and Friends of Soqotra Org. Архівавана 2 снежня 2007. websites.
  • Casson, Lionel. 1989. The Periplus Maris Erythraei. Princeton University Press. ISBN 0-691-04060-5
  • Wranik, Wolfgang: Sokotra — Mensch und Natur, Wiesbaden 1999, ISBN 978-3-89500-099-7
  • Agafonov, Vladimir. Temethel as the Brightest Element of Soqotran Folk Poetry. Folia Orientalia, vol. 42/43, 2006/07, pp. 241–249

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]