Трэці Дом Саветаў
Славутасць | |
Трэці Дом Саветаў | |
---|---|
53°54′34″ пн. ш. 27°33′28″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Архітэктар | Аляксей Аляксандравіч Дзянісаў і Уладзімір Мікалаевіч Вараксін |
Дата пабудовы | 1936 год |
Статус | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 713Г000012 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Трэці Дом Саветаў — жылы дом у Мінску, размешчаны на рагу вуліц Максіма Багдановіча (дом № 23) і Старажоўскай.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Пабудаваны ў 1936 годзе па праекце А. Дзянісава і У. Вараксіна[1]. Да вайны меў адрас вул. Горкага, 21/52[2]. У будынку, дзе былі пераважна трох- і чатырохпакаёвыя кватэры, пасяліліся пераважна сем’і старшых афіцэраў РККА. Кватэры мелі ўсе магчымыя тым часам выгоды: каналізацыю, тэлефанізацыю і нават ванныя пакоі[3].
У кватэры № 24 жыў наркам асветы Ананій Дзякаў[3], арыштаваны дома 11 мая 1937 года. У кватэры № 2 -- беларускі пісьменнік і эканаміст Янка Нёманскі, арыштаваны дома 27 красавіка 1937 года. Паводле гісторыка Ірыны Варанковай, да 1941 года ў доме жыла артыстка Ларыса Александроўская[2].
На пачатку Вялікай Айчыннай вайны, 24 ліпеня 1941 года падчас масіраванай бамбардзіроўкі Мінска, у прыстасаваных пад бомбасховішча скляпеннях дома хаваліся яго жыхары, у асноўным жанчыны і дзеці[1], неэвакуаваныя сем’і вайскоўцаў[3]. Паводле ўспамінаў старшыні Савета Народных Камісараў БССР Івана Крупені «бомба, якая ўзарвалася побач у адзін момант выклікала пажар. Усе пад’езды і падыходы былі ахоплены полымем. Там загінула больш за 100 безабаронных людзей»[1].
Будынак адноўлены ў 1947 годзе[2]. Першы паверх займае прадуктовы магазін «Траецкі»[1].
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Вядомы беларускі архітэктар А. Воінаў не раз крытыкаваў дрэнную планіроўку ўнутраных памяшканняў[1]:
Самы вялікі па плошчы пакой аднесены ўглыб кватэры, і каб прайсці ў яго, трэба прайсці праз меншае па памерах жылое памяшканне. Разам з тым тут цікава вырашаны фасады, у якіх простымі сродкамі з ужываннем рознай па колеры і фактуры тынкоўкі і вертыкальных невялікага выступу пілястраў дасягнута высокая архітэктурна-мастацкая выразнасць. |
Зноскі
- ↑ а б в г д III Дом Саветаў. Вуліца Максіма Багдановіча, 23.
- ↑ а б в Расстраляныя літаратары. Янка Нёманскі, акадэмік з лірычнай душой, забіты за «шкодніцтва». 23 кастрычніка 2017(недаступная спасылка)
- ↑ а б в Траецкая гара ў гісторыі. Вандроўка вакол месца, дзе адбудзецца канцэрт #БНР100(недаступная спасылка)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Трэці Дом Саветаў
- Трэці Дом Саветаў на сайце «Архіварта»