Тунгуска (прыток Амура)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Тунгуска
руск. Тунгуска
Каля сяла Мікалаеўка (Яўрэйская аўтаномная вобласць)
Каля сяла Мікалаеўка (Яўрэйская аўтаномная вобласць)
Характарыстыка
Даўжыня 86 км
Басейн 30 200 км²
Расход вады 415 м³/с (каля сяла Архангелаўка[1])
Вадацёк
Выток зліццё рэк: Кур і Урмі
 • Каардынаты 48°43′59″ пн. ш. 134°17′02″ у. д.HGЯO
Вусце Амур
 • Каардынаты 48°37′08″ пн. ш. 134°59′59″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Амур → Ахоцкае мора

Краіна
Рэгіёны Хабараўскі край, Яўрэйская аўтаномная вобласць
Код у ДВР 20030900112118100064931
physical
выток
выток
вусце
вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Тунгу́ска (руск.: Тунгу́ска)[2] — рака на Далёкім Усходзе Расіі, у Хабараўскім краі і на мяжы з Яўрэйскай аўтаномнай вобласцю, левы прыток ракі Амур.

Даўжыня ракі 86 км. Плошча вадазбору 30 200 км². Сярэдні расход вады за 37 км ад вусця 380[3] м³/с, каля сяла Архангелаўка — 415[1] м³/с. Сярэдні аб’ём сцёку 11,993[3] км³/год. Утвараецца ў месцы зліцця рэк Кур і Урмі. Верхняе цячэнне ракі ў міжгорных катлавінах Бурэінскага хрыбта, ніжняе і сярэдняе — па Ніжнеамурскай нізіне. Даліна Тунгускі мае шырыню 8—16[3] км. Пойма шырокая, двухбаковая. Рэчышча шырынёй 300—400 м, звілістае, у ніжнім цячэнні маюцца адносна прамыя ўчасткі. Жыўленне ракі пераважна дажджавое. Замярзае ў лістападзе, вызваляецца ад лёду ў красавіку. У басейне Тунгускі каля 2000[1][3] азёр агульнай плошчай 80[3] км². Рака суднаходная на адлегласці 90[4] км ад вусця, сплаўная.

Зноскі

  1. а б в Словарь «География России» / Главный редактор А. П. Горкин. — М.: Большая Российская энциклопедия, 1998. (руск.)
  2. Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)
  3. а б в г д Чернов А. В. Тунгуска // Научно-популярная энциклопедия «Вода России» (руск.)
  4. Река ТУНГУСКА // Государственный водный реестр РФ (руск.)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Тунгуска // Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 435. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]