Тытан (фільм, 2021)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
ТытанM:
фр.: Titane
Постар фільма
Жанр драматычны фільм, body horror film[d] і psychological film[d]
Рэжысёр
Прадзюсар
Сцэнарыст
У галоўных
ролях
Аператар
Кампазітар
Кінакампанія Kazak Productions[d]
Працягласць 108 хв.[1]
Краіна
Мова французская
Год 14 ліпеня 2021[1] і 28 кастрычніка 2021[2]
IMDb ID 10944760
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

«Тытан» (фр.: Titane) — мастацкі фільм 2021 года рэжысёркі Жуліі Дзюкурно[4]. Карціна была ўдастоена «Залатой пальмавай галіны» Канскага кінафестывалю.

Сюжэт[правіць | правіць зыходнік]

У дзяцінстве Алексія з бацькам патрапіла ў аўтакатастрофу, і лекары ўставілі ёй у чэрап тытанавую пласціну. З тых часоў яна адчувае фізічную цягу да машын. Алексія працуе на выставах у аўтасалонах, дзе выконвае эратычныя танцы, а яе «адносіны» з адным з кадылакаў заходзяць яшчэ далей. Неўзабаве Алексія выяўляе, што фантастычным чынам зацяжарыла. Ёсць у яе і іншы, не менш уражлівы сакрэт — яна серыйная забойца. Алексія вершыць крывавыя расправы з дапамогай падручных прадметаў, не ведаючы жалю, і хаваецца ад усіх, перапрануўшыся ў мужчыну. Ёй удаецца выдаць сябе за нейкага Адрыена, які яшчэ дзіцём знік шмат гадоў таму. Няўцешны бацька зніклага хлопца ахвотна вядзецца на гэты падман.

Акцёрскі склад[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Паводле інфармацыі сайта «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 2 кінаўзнагародамі і яшчэ 11 намінацыямі[5].

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б в г д https://www.cnc.fr/professionnels/visas-et-classification/148345 Праверана 18 ліпеня 2021.
  2. Terjesztésre kerülő filmalkotások és artfilmek nyilvántartásaNMHH. Праверана 18 чэрвеня 2023.
  3. а б Česko-Slovenská filmová databáze — 2001.
  4. Titane (2021) — IMDb (англ.). Сайт «Internet Movie Database». Праверана 10 лістапада 2021.
  5. Titane — Awards (англ.). Сайт «Internet Movie Database». Праверана 10 лістапада 2021.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]