Венсан Ліндон

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Венсан Ліндон
фр.: Vincent Lindon
Vincent Lindon, Berlin 2022 (cropped).jpg
Дата нараджэння 15 ліпеня 1959(1959-07-15)[1][2][…] (63 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Бацька Laurent Lindon[d]
Маці Alix Dufaure[d]
Жонка Sandrine Kiberlain[d]
Дзеці Suzanne Lindon[d]
Адукацыя
Прафесія акцёр, кінарэжысёр, сцэнарыст, кінаакцёр, тэлеакцёр
Узнагароды
IMDb ID 0512071
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Венсан Ліндон (фр.: Vincent Lindon; нар. 15 ліпеня 1959, Булонь-Біянкур, О-дэ-Сен, Францыя) — французскі акцёр, рэжысёр, сцэнарыст.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

З 1990 па 1995 год Ліндон знаходзіўся ў адносінах з прынцэсай Манака Каралінай. Быў жанаты з французскай актрысай Сандрын Кіберлен.

Яго сябрамі з’яўляюцца Клод Шырак і Патрык Бруэль. Самым вядомым яго фільмам з’яўляецца фільм «Студэнтка», у якім яго партнёркай была Сафі Марсо.

У 1993—2013 гадах пяць разоў быў намінаваны на прэмію «Сезар» за лепшую мужчынскую ролю, але ні разу не выйграў (у 1993 годзе — «Крызіс», у 2000 — «Мой маленькі бізнес», у 2008 — «Тыя, хто застаецца», у 2010 — «Шчыра запрашаем», у 2013 — «За некалькі гадзін да вясны»). Свой «Сезар» Венсан атрымаў з шостай спробы ў 2016 годзе за галоўную ролю ў фільме «Закон рынка».

У 2013 годзе абраны прэзідэнтам журы 39-га фестывалю амерыканскага кіно ў Давіле.

У 2015 годзе быў удастоены ўзнагароды Канскага кінафестывалю ў намінацыі «Лепшы акцёр» за фільм «Закон рынка».

Зноскі

  1. Deutsche Nationalbibliothek Record #140253408 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 16 кастрычніка 2015.
  2. Vincent Lindon // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Vincent Lindon // GeneaStar
  4. Deutsche Nationalbibliothek Record #140253408 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 снежня 2014.
  5. http://www.aveleyman.com/ActorCredit.aspx?ActorID=10373
  6. Les anciens du Cours FlorentКурсы Фларан.