Тэадор Альтэрман
Выгляд
Тэадор Альтэрман | |
---|---|
эст.: Theodor Altermann | |
Дата нараджэння | 24 лістапада 1885 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1 красавіка 1915 (29 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Жонка | Milly Altermann[d][1] |
Прафесія | акцёр, тэатральны рэжысёр |
Гады актыўнасці | з 1902 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Тэадор Юр'евіч А́льтэрман (эст.: Theodor Altermann; 24 лістапада 1885, в. Равіла, Эстонія — 31 сакавіка 1915, Талін, Эстонія) — эстонскі акцёр.
Творчую дзейнасць пачаў у 1902 годзе. Адзін з арганізатараў і акцёр (з 1906) тэатра «Эстонія».
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Стварыў яркія вобразы Леа Саалепа і Пійбілехта («Няўлоўны цуд» і «Дамавік» Э. Вільдэ), Барона («Скупы рыцар» А. Пушкіна), Атэла, Гамлета (аднайменныя п’есы У. Шэкспіра). Ігра Альтэрмана вылучалася майстэрствам пераўвасаблення, унутранага маналога. Як рэжысёр паставіў «Няўлоўны цуд», «Маскарад» М. Лермантава, «Без віны вінаватыя» А. Астроўскага і інш.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Тэадор Альтэрман