Эдуард Вільдэ
Эдуард Вільдэ | |
---|---|
Eduard Vilde | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 4 сакавіка 1865[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 26 снежня 1933[3][1][…] (68 гадоў) |
Месца смерці | Талін |
Пахаванне | |
Грамадзянства | Эстонія |
Жонка | Linda Vilde[d] |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | журналіст |
Мова твораў | эстонская мова |
Грамадская дзейнасць | |
Партыя | |
Подпіс | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Эдуард Ві́льдэ (эст.: Eduard Vilde; 4 сакавіка 1865, Пудыверэ, Эстонія — 26 снежня 1933, Талін) — эстонскі пісьменнік.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 4 сакавіка 1865 года ў Пудыверэ. У 1875—1882 гадах вучыўся ў Таліне ў павятовым вучылішчы. З 1883 года працаваў журналістам у розных эстонскіх і нямецкіх газетах у Таліне, Тарту і Рызе.
У 1890—1892 гадах жыў у Берліне. У 1896 жыў у Маскве, дзе падтрымліваў сувязь з марксісцкімі кружкамі латышскіх студэнтаў. Вільдэ прыняў удзел у рэвалюцыйным руху 1905 года і вымушаны быў эміграваць у Фінляндыю, дзе выдаваў палітычны сатырычны часопіс «Шыбеніца» (1906), які тайна распаўсюджваўся ў Эстоніі. Затым эміграваў у Данію, у Капенгаген. Паездка ў Амерыку ў 1911 годзе дала пісьменніку матэрыял для зборніка сатырычных фельетонаў «Усмешкі».
Вярнуўся на радзіму пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 года. Уступіў у эстонскую сацыял-дэмакратычную партыю. У незалежнай даваеннай Эстоніі займаўся галоўным чынам выданнем збору сваіх сачыненняў.
Перад смерцю Вільдэ звярнуўся з заклікам да эстонскага народа, заклікаючы яго да актыўнай барацьбы супраць фашызму.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Раннія творы — бытавыя, пераважна гумарыстычныя, апавяданні-фельетоны. Аўтар гістарычнай трылогіі «Вайна ў Махтра» (1902), «Калі сяляне з Аніл наведалі Талін» (1903), «Прарок Мальтсвет» (1905—1908) пра сялянскі рух 1850—60-х г. у Эстоніі. Псіхалагічны раман «Малочнік з Мяэкюлы» (1916), апавяданні і нарысы (зборнік «Усмешкі», 1913), драма «Няўлоўны цуд» (1912), камедыя «Дамавік» (1913) і інш. вызначаюцца драматызмам канфліктаў, напружанасцю дзеяння, эмацыянальнасцю мовы.
Зноскі
- ↑ а б Eduard Vilde // Eesti biograafiline andmebaas ISIK Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Eduard Vilde // Brockhaus Enzyklopädie
- ↑ Вильде Эдуард // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Эдуард Вільдэ