Тэафаніс Гекас

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Тэафаніс Гекас
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 23 мая 1980(1980-05-23)[1][2][…] (43 гады)
Грамадзянства  Грэцыя
Рост 179 см
Вага 76 кг
Пазіцыя нападнік
Маладзёжныя клубы
1997—1998 Грэцыя Токсатыс Ларыса
1998 Грэцыя Ларыса
Клубная кар’ера[* 1]
1998—2001 Грэцыя Ларыса 61 (16)
2001—2005 Грэцыя Калітэя 100 (44)
2005—2007 Грэцыя Панатынаікос 41 (23)
2006—2007   Германія Бохум 32 (20)
2007—2010 Германія Баер 04 50 (13)
2009   Англія Портсмут 1 (0)
2010   Германія Герта 17 (6)
2010—2012 Германія Айнтрахт (Франкфурт) 48 (23)
2012 Турцыя Самсунспор 11 (8)
2012—2013 Іспанія Левантэ 4 (0)
2013 Турцыя Акхісар Беледыеспор 15 (12)
2013—2014 Турцыя Каньяспор 24 (13)
2014—2015 Турцыя Акхісар Беледыеспор 24 (12)
2015 Турцыя Эскішэхірспор 10 (5)
2016 Швейцарыя Сьён 30 (13)
2017 Турцыя Сівасспор 10 (2)
Нацыянальная зборная[* 2]
2005—2014 Грэцыя Грэцыя 78 (24)
Трэнерская кар’ера
2021—2022 Грэцыя Панэяліяс
2022 Турцыя Акхісарспор
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Тэафа́ніс Ге́кас (грэч. Θεοφάνης Γκέκας; нар. 23 мая 1980, Ларыса, Грэцыя) — грэчаскі футбаліст (нападнік) і трэнер. Ігрок нацыянальнай зборнай Грэцыі (2005—2014). Ён быў найлепшым бамбардзірам Грэчаскай лігі і Бундэслігі, а таксама найлепшым бамбардзірам кваліфікацыі да чэмпіянату свету 2010 года ў еўрапейскай зоне.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выступленні ў Грэцыі[правіць | правіць зыходнік]

Тэафаніс Гекас пачаў сваю футбольную кар’еру ў клубе другога грэчаскага дывізіёна «Ларыса». Пасля трох праведзеных там сезонаў ён перайшоў у «Калітэю» летам 2001 года. У першым сезоне Гекаса ў форме «Калітэі» каманда выйшла ў першы грэчаскі дывізіён. Тэафаніс забіў 30 мячоў у 37 матчах другога дывізіёна.

Гекас працягваў забіваць галы, такім чынам зацікавіў сабой топ-клубы Грэцыі. Пасля забітых 32 мячоў у 73 матчах ён перайшоў у «Панатынаікос» узімку 2005 года. У сваім новым клубе Гекас стаў найлепшым бамбардзірам грэчаскага чэмпіянату ў 2005 годзе, забіўшы 17 мячоў. У сезоне 2005/06 Гекас у складзе «Панатынаікоса» дэбютаваў у Лізе чэмпіёнаў. Вясной 2006 года «Бохум» пачаў цікавіцца Гекасам, але «Панатынаікос» жадаў атрымаць за за яго 1,5 мільёна еўра, што не задавальняла нямецкі клуб.

Аднак летам 2006 года «Панатынаікос» набыў грэчаскага нападніка з ПАОКа Дымітрыса Салпінгідыса, што і стала адной з прычын, чаму Гекас не здолеў падоўжыць свой кантракт. Як частка гэтай здзелкі, Гекас павінен быў перайсці ў ПАОК, але ён адмовіўся. «Бохум» прапанаваў за Гекаса 700 тысяч еўра ў канцы сезона пры ўмове, што каманда захавае месца ў Бундэслізе.

Выступленні ў Германіі[правіць | правіць зыходнік]

У сезоне 2006/07 Гекас у складзе «Бохума» змагаўся за выжыванне каманды ў Бундэслізе. За гэты кароткі час Тэафаніс стаў зоркай у камандзе, найлепшым бамбардзірам чэмпіянату і ўлюбёнцам фанатаў, якія называлі яго «грэчаскім богам».

У красавіку 2007 года «Бохум» паведаміў аб жаданні Гекаса гуляць за «Баер» у наступным сезоне. У «Баеры» Гекас атрымліваў 2 млн еўра ў год, што ў 4 разы перавышала яго заробак у «Бохуме». Узімку 2009 года Тэафаніс быў арэндаваны англійскім клубам «Портсмут»[3], за які згуляў усяго адзін матч у Прэм’ер-лізе.

У снежні 2009 года на правах арэнды далучыўся да берлінскай «Герта», якая па выніках сезона 2009/10 страціла месца ў Бундэслізе. У маі 2010 года падпісаў двухгадовы кантракт з франкфурцкім «Айнтрахтам». У сезоне 2010/11 адзначыўся 16 галамі ў 34 матчах, але гэта не выратавала клуб ад выбывання ў Другую Бундэслігу. На наступны сезон застаўся ў камандзе і дапамог ёй вярнуцца ў элітны дывізіён.

Апошнія гады[правіць | правіць зыходнік]

У 2012 годзе Гекас перайшоў у клуб турэцкай Супер Лігі «Самсунспор»[4]. Кошт трансферу склаў каля 1 млн еўра. Дэбютаваў у матчы супраць «Трабзанспора», дзе яго каманда атрымала паражэнне з лікам 0:4. У наступным матчы супраць «Ардуспора» адзначыўся пераможным дублем. Праз два тыдні Гекас стварыў сенсацыю, аформіўшы хет-трык у матчы супраць дзеючага чэмпіёна «Фенербахчэ»[5]. Пасля заканчэння сезона скасаваў пагадненне з-за таго, што каманда вылецела з эліты.

У жніўні 2012 года перайшоў у склад іспанскага клуба «Левантэ»[6]. Пакінуў клуб у лістападзе таго ж года.

У студзені 2013 года падпісаў кантракт на 1,5 гады з турэцкім клубам «Акхісар Беледыеспор». Да канца сезона 2012/13 паспеў адзначыцца 12 галамі за клуб, тым самым дапамог яму захаваць месца ў Супер Лізе. У верасні 2013 года перайшоў у «Каньяспор», а ў ліпені 2014 года вярнуўся ў «Акхісар Беледыеспор». У красавіку 2015 года быў адхілены ад каманды галоўным трэнерам Раберту Карлусам.

У ліпені 2015 года падпісаў аднагадовы кантракт з «Эскішэхірспорам», аднак ужо ў лістападзе таго ж года па пагадненні бакоў пакінуў клуб. У лютым 2016 года далучыўся да швейцарскага «Сьёна», дзе адзначыўся 13 галамі ў Суперлізе і двума ў Лізе Еўропы. У снежні 2016 года «Сівасспор» абвясціў аб падпісанні кантракта з нападнікам да лета 2018 года, аднак ужо летам 2017 года ён пакінуў клуб і завяршыў кар’еру.

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Дэбют Гекаса за зборную Грэцыі адбыўся ў сакавіку 2005 года, у пераможным матчы супраць зборнай Албаніі ў рамках кваліфікацыі да чэмпіянату свету.

Трэнерская кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

У верасні 2021 года ўзначаліў грэчаскі «Панэяліяс», дзе працаваў да канца сезона 2021/22. Летам 2022 года ўзначаліў турэцкі «Акхісарспор», пакінуў клуб у снежні 2022 года.

Зноскі

  1. Theofanis Gekas // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Theofanis Gekas // FBref.com
  3. «Pompey sign striker Gekas on loan». BBC Sport.
  4. «Gekas moves to Turkey's Samsunspor». ekathimerini.com.
  5. «Derbi öncesi, Sirtaki bozgunu!». Ajansspor.com.
  6. «Gekas, un relevo para Koné». El Mundo.es.