Ёргас Самарас
Агульная інфармацыя | ||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
21 лютага 1985[1][2][…] (39 гадоў) |
|||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Грэцыя | |||||||||||||||||||||||||||
Рост | 192 см | |||||||||||||||||||||||||||
Вага | 86 кг | |||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | нападнік | |||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ёргас Самарас (грэч. Γιώργος Σαμαράς; нар. 21 лютага 1985, Іракліян, Грэцыя) — грэчаскі футбаліст, нападнік. Ігрок нацыянальнай зборнай Грэцыі (2006—2014).
Кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Клубная
[правіць | правіць зыходнік]Самарас пераехаў у Нідэрланды разам са сваім бацькам, Ёанісам Самарасам, былым прафесійным футбалістам, ва ўзросце 16 гадоў, падпісаўшы кантракт з «Херэнвенам». Упершыню дэбютаваў у сезоне 2003/04, выступаў у дзесяці матчах. За гэтым рушылі ўслед два паспяховых сезоны ў чэмпіянаце Нідэрландаў, пасля чаго на нападніка звярнулі ўвагу скаўты некаторых клубаў англійскай Прэм’ер-лігі. Пасля цікавасці з боку «Арсенала»[3], Ёргас усё ж стаў іграком «Манчэстэр Сіці» за 6 мільёнаў фунтаў.
Яго дэбют у «Манчэстэр Сіці» адбыўся, калі ён выйшаў на замену ў матчы супраць «Ньюкасл Юнайтэд», і адкрыў лік галам у сезоне 2005/06 англійскай Прэм’ер-Лігі 12 лютага 2006 года супраць «Чарльтана», у якім яго каманда святкавала перамогу з лікам 3:2. Але англійскія часы выступаў Самарас нельга лічыць удалымі, амаль адразу рушыў спад у гульні грэчаскага футбаліста.
28 студзеня 2008 года нападнік быў аддадзены ў арэнду «Сэлтыку» да канца сезону. Адна з прычын таго, чыму ён прыняў прапанову «Сэлтыка» была магчымасць быць зайграным, каб лепш падрыхтавацца да выступлення нацыянальнай зборнай Грэцыі на чэмпіянаце Еўропы 2008. Самарас забіў у сваім дэбютным матчы за «кельтаў», а яго новая каманда перамагла «Кілмарнак» у матчы Кубка Шатландыі з лікам 5:1.
22 жніўня 2014 года Самарас на правах свабоднага агента перайшоў у клуб «Вест Бромвіч Альбіён», падпісаўшы кантракт на два гады[4]. Аднак ужо праз паўсезону напачатку 2015 года з’ехаў у саудаўскі клуб «Аль-Хіляль». Па заканчэнні сезону 2014/15 пакінуў «Вест Бромвіч».
У сакавіку 2016 года далучыўся да амерыканскага клуба «Рая ОКС». У лютым 2017 года вярнуўся ў Еўропу, папоўніўшы склад клуба іспанскай Сегунды «Рэал Сарагоса»[5]. У жніўні 2017 года перайшоў у турэцкі «Самсунспор», які пакінуў у маі 2018 года і завяршыў кар’еру.
Міжнародная
[правіць | правіць зыходнік]Самарас мог гуляць за зборную Аўстраліі, бо яго бацька Ёаніса Самарас нарадзіўся ў Мельбурне, але затым пераехаў у Грэцыю ва ўзросце 13 гадоў і паспяхова выступаў за «Панатынаікос» і нацыянальную каманду. Яго дзед, таксама Ёргас, быў адным з заснавальнікаў футбольнага клуба «Саўт Мельбурн»[6].
Аднак Самарас абраў зборную Грэцыі. Дэбютаваў у складзе нацыянальнай каманды ўсяго праз сем дзён пасля свайго 21 дня нараджэння 28 лютага 2006 года ў таварыскай гульні супраць зборнай Беларусі і забіў адзіны гол у матчы.
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]«Сэлтык»:
- Чэмпіён Шатландыі (4): 2008, 2012, 2013, 2014
- Уладальнік Кубка Шатландыі (2): 2011, 2013
- Уладальнік Кубка лігі Шатландыі: 2009
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Georgios Samaras // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Georgios Samaras // FBref
- ↑ Arsenal show interest in Samaras BBC
- ↑ Georgios Samaras: West Brom sign striker on a free transfer. BBC Sport
- ↑ Самарас подписал контракт с «Сарагосой». by.tribuna.com
- ↑ who slipped the net. Australian article
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ёргас Самарас
- Профіль на сайце transfermarkt.com (англ.)
- Статыстыка на сайце National Football Teams (англ.)
- Профіль на сайце soccerway.com (руск.)
- Профіль на сайце BDFutbol.com (англ.)
- Статыстыка на сайце UEFA.com (руск.)
- Статыстыка на сайце FIFA (англ.)
- Статыстыка на сайце soccerbase.com (англ.)
- Нарадзіліся 21 лютага
- Нарадзіліся ў 1985 годзе
- Нарадзіліся ў Іракліяне
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбалісты Грэцыі
- Ігракі зборнай Грэцыі па футболе
- Ігракі ФК Самсунспор
- Ігракі ФК Рэал Сарагоса
- Ігракі ФК Рая ОКС
- Ігракі ФК Аль-Хіляль Эр-Рыяд
- Ігракі ФК Вест Бромвіч Альбіён
- Ігракі ФК Сэлтык
- Ігракі ФК Манчэстэр Сіці
- Ігракі ФК Херэнвен