Перайсці да зместу

Тэтрык I

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гай Пій Эзувій Тэтрык
Gaius Pius Esuvius Tetricus
4-ы Імператар Галіі
270 — 274
Пераемнік Аўрэліян

Нараджэнне III стагоддзе
Смерць магчыма 275[1]
Жонка Nera Pivesuvia[d]
Дзеці Тэтрык II
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гай Пій Эзувій Тэтрык (Тэтрык I) (лац.: Gaius Pius Esuvius Tetricus) — імператар Гальскай Імперыі (270/271—273/274). Тэтрык і яго сын Тэтрык II сталі апошнімі імператарамі Гальскай імперыі.

Тэтрык нарадзіўся ў знатнай сям’і ў Галіі і ў момант смерці свайго папярэдніка Віктарына быў намеснікам (прэзідам) правінцыі Аквітанія. У 270 ці 271 годзе, калі імператар Віктарын быў забіты, Тэтрык быў абвешчаны кіраўніком Гальскай імперыі, галоўным чынам дзякуючы заступніцтву маці Віктарына, Вікторыі, якая шчодра надарыла салдатаў за прызнанне Тэтрыка. Рэзідэнцыя новага імператара размяшчалася ў горадзе Трыр. Тэтрык I быў прызнаны імператарам у Галіі і Брытаніі, але на Іспанію яго ўлада не распаўсюджвалася. Пасля свайго прызначэння Тэтрык разграміў германскія плямёны, якія, скарыстаўшыся смутай, уварваліся ў межы Гальскай імперыі.

Разабраўшыся з пагрозай, якая зыходзіла ад германцаў, Тэтрык пашырыў імперыю на поўдзень, заняўшы землі Аквітаніі, аднятыя ў Галіі Клаўдзіем II Гоцкім. Ён не сустрэў моцнага супраціўлення, з прычыны таго, што тым часам імператар Рыма Аўрэліян змагаўся на ўсходзе з Пальмірскім царствам. У 273 годзе Тэтрык абвясціў суправіцелем свайго сына Тэтрыка II.

У тым жа годзе Аўрэліян уварваўся ў Галію і ў вырашальнай бітве пры Шалоне-на-Марне войскі Тэтрыка пацярпелі паражэнне. Тэтрык і яго сын здаліся Аўрэліяну ў 274 годзе, а Гальская імперыя была зноў далучана да Рыма. Паводле звестак Вопіска, Тэтрык «сам перадаў яму [Аўрэліяну] сваё войска, з прычыны таго, што не мог больш выносіць злачынстваў апошняга». Падчас трыумфу Аўрэліяна Тэтрык быў праведзены па вуліцах Рыма разам з сынам і царыцай усходу Зенобіяй. Пазней Тэтрык займаў пасаду намесніка (карэктара) Луканіі і спакойна скончыў жыццё ў Італіі.

Зноскі

  1. а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 6 лютага 2021.
  • Аўтары жыццяпісаў аўгустаў, «Боскі Аўрэліян», «Трыццаць Тыранаў».
  • Евтропий. Краткая история от основания Города. / Пер. А. И. Донченко. // Римские историки IV века. М., Росспэн. 1997. С. 5-76.