Укрэксімбанк
АТ «Укрэксімбанк» | |
---|---|
Галоўны офіс Укрэксімбанка ў Кіеве (2011). | |
Тып | Публічнае акцыянернае таварыства |
Заснаванне | 23 студзеня 1992 (32 гады) |
Заснавальнікі | Кабінет міністраў Украіны |
Краіна | |
Размяшчэнне | Кіеў, вул. Антановіча, 127 |
Адрас | |
Ключавыя постаці | Яўген Уладзіміравіч Мецгер (Старшыня Праўлення)[1] |
Галіна | Фінансавыя паслугі |
Чысты прыбытак | ▼ -14,132 млрд. грн. (2015)[2] |
Актывы | ▲ 141,285 млрд. грн. (01.01.2016)[2] |
Аўдытар | PricewaterhouseCoopers |
Сайт | www.eximb.com |
Укрэксімбанк (укр.: Укрексі́мбанк, англ.: Ukreximbank, поўная назва: Публічнае акцыянернае таварыства «Дзяржаўны экспартна-імпартны банк Украіны») — украінскі банк і ўніверсальная крэдытна-фінансавая ўстанова, 100 % акцый якой належыць дзяржаве ў асобе Кабінету Міністраў Украіны. Заснаваны Урадам Украіны ў 1992 годзе з мэтай рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі ў сферах прамысловасці, знешняга гандлю, эканомікі і фінансаў. Агульныя актывы банка па стане на 1 студзеня 2016 года склалі 141 мільярд грыўняў, па іх памерах Укрэксімбанк займае трэцяе месца сярод усіх банкаў Украіны. Па памерах укладаў юрыдычных асоб банк займае першае месца.[2]
Па дадзеных брытанскага часопіса The Banker, у 2014 годзе Укрэксімбанк займаў адзінаццатую пазіцыю ў рэйтынгу найбуйнейшых банкаў Цэнтральнай і Усходняй Еўропы і 388-ю ў рэйтынгу тoп-1000 сусветных банкаў.[3] Галоўны офіс Укрэксімбанка размешчаны ў Кіеве. Банк другі год запар з’яўляецца стратным. У 2015 годзе ён панёс страты на суму 14,1 мільярдаў грыўняў, што на 44 % больш чым на год раней (9,8 млрд. грн. страт у 2014).[2][4]
Па класіфікацыі НБУ, з’яўляецца адным з трох сістэмна важных банкаў ва Украіне ў 2016 годзе.[5]
Пра банк
[правіць | правіць зыходнік]Структура АТ «Укрэксімбанк» складаецца з Галаўнога офіса, 27 філіялаў, 75 аддзяленняў і 2 прадстаўніцтваў за мяжой — у гарадах Лондан і Нью-Ёрк. Укрэксімбанк мае найбольш распаўсюджаную ўва Украіне сетку банкаў-карэспандэнтаў (больш 850 банкаўскіх устаноў у розных краінах свету). Місія банка — садзейнічаць развіццю эканомікі Украіны і бізнесу кліентаў, пераважна экспартаарыентаваных і імпартазамяшчальных галін эканомікі, шляхам крэдытавання і банкаўскага абслугоўвання фінансавых аперацый кліентаў, падтрымкі нацыянальнага экспарцёра і выкананне функцыі фінансавага агента Урада Украіны.
Статутам Банка вызначана, што АТ «Укрэксімбанк» заснавана для прыцягнення знешніх і ўнутраных крэдытных рэсурсаў у эканоміку Украіны, прадстаўленне і атрыманне крэдытаў ад імя і па даручэнні Кабінета Міністраў Украіны (як фінансавы агент Урада), фінансавання і забеспячэння экспартна-імпартных аперацый прадпрыемстваў, абслугоўванне дзяржаўнага знешняга доўгу Украіны, ажыццяўленне аперацый на грашовым, валютным і фондавым рынках, ажыццяўленне комплексу мерапрыемстваў па фінансаванні інвестыцыйных праектаў, прадстаўлення банкаўскіх паслуг, супрацоўніцтва з міжнароднымі фінансавымі арганізацыямі, укараненне іншых відаў дзейнасці, ажыццяўленне іншых аперацый у адпаведнасці з заканадаўствам і патрабаваннямі Статута.
АТ «Укрэксімбанк» паспяхова супрацоўнічае з вядучымі міжнароднымі фінансавымі арганізацыямі, такімі як Сусветны банк, ЕБРР, KfW, NIB, IFC, з буйнымі замежнымі банкамі і фінансава-крэдытнымі ўстановамі. За час сваёй дзейнасці на міжнародных фінансавых рынках і ў галіне экспартнага фінансавання Банк стаў прамым пазычальнікам і гарантам 35 вядучых экспартна-крэдытных агенцтваў свету.
Укрэксімбанку належыць даччыная лізінгавая кампанія ТАА «Эксімлізінг» (заснавана ў 2006).[6][7]
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]«Дзяржаўны экспартна-імпартны банк Украіны» быў створаны 3 студзеня 1992 года згодна з Указам Прэзідэнта Украіны № 29 і 23 студзеня таго ж года банк атрымаў сваю першую ліцэнзію ад Нацыянальнага банка Украіны[8].
5 мая 2009 ўступіла ў сілу пастанова Кабінета Міністраў Украіны ад 15 красавіка 2009 № 375, згодна з якой Укрэксімбанку зменена яго поўная назва з адкрытага акцыянернага таварыства на публічнае акцыянернае таварыства шляхам унясення адпаведных змяненняў у Статут банка.
На працягу палітычнага і эканамічнага крызісу 2014-2015 гадоў Укрэксімбанк панёс найбуйнейшыя ў сваёй гісторыі страты. У 2014 годзе яны дасягнулі 9,8 мільярдаў грыўняў, а ў 2015 павялічыліся да 14,1 мільярда. У справаздачы банка 2015 года асноўнымі прычынамі такіх страт названыя абясцэненне актываў з прычыны эканамічнага крызісу і страты ад курсавой розніцы па аперацыях у замежнай валюце.[9]
8 ліпеня 2015 года, Укрэксімбанк завяршыў рэструктурызацыю еўрааблігацый на агульную суму 1,475 мільярдаў долараў ЗША.[10]
26 лютага 2016 года ў мэтах аптымізацыі сеткі філіялаў Укрэксімбанка, наглядальным саветам банка прынята рашэнне на працягу года ліквідаваць філіялы ў Данецку, Луганску і Ізмаіле.[11]
Рэйтынгі і ўзнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- На пятым Сходзе банкаў-партнёраў Міжнароднай Фінансавай Карпарацыі (МФК) у Дубаі АТ «Укрэксімбанк» прызнаны лепшым банкам-эмітэнтам у Еўропе і Цэнтральнай Азіі з перадэкспартнага фінансавання ў 2012 годзе ў межах Глабальнай праграмы гандлёвага фінансавання.[12]
- У кастрычніку 2012 года Укрэксімбанк заняў першую пазіцыю па паказчыку надзейнасці ў абноўленых дадзеных «Першага Украінскага Дэпазітнага Індэкса» (FUDI). Ён адзіны з усіх фінансавых устаноў атрымаў рэйтынг А, што характарызуецца як «Самая высокая надзейнасць сярод украінскіх банкаў. Нізкая адчувальнасць да неспрыяльных вонкавых фактараў».[13]
- У жніўні 2012 года ў рэйтынгу «ГVардыя карпаратыўных брэндаў — 2012» (выдавецкі дом «Галицькі контракти») брэнд Укрэксімбанк ацанілі ў 30 мільярдаў грыўняў — самы дарагі фінансавы брэнд Украіны.[14][15]
- Укрэксімбанк узначаліў рэйтынг надзейнасці банкаўскіх дэпазітаў па стане на пачатак 2012 года, апублікаваны выданнем «Реальна економіка» — дзяржаўнае фінансавая ўстанова ўжо ў пяты раз запар перамагае ў дадзеным рэйтынгу. Рэйтынгавая адзнака «А» сведчыць аб спалучэнні моцных фінансавых паказчыкаў — дынамікі ўласнага капіталу, адпаведнасці капіталу актывам, рэнтабельнасці і доўгатэрміновай дынамікі дэпазітаў. Рэйтынг прывабнасці банкаў для ўкладчыкаў — інфармацыйны праект, накіраваны на комплекснае ацэньванне найбольшых па аб’ёме актываў банкаў Украіны. Ён улічвае важнейшыя фактары прывабнасці ўстановы для ўкладчыкаў якія можна разлічыць на аснове публічнай інфармацыі.[16]
- Згодна з Pi-рэйтынгам надзейнасці банкаў агенцтва «Експерт-Рейтинг» банк мае ацэнку B++ па выніках 2010 года (25 пазіцыя з 87).[17]
- Па версіі аўтарытэтнага брытанскага выдання «The Banker» Укрэксімбанк прызнаны лепшым банкам 2005 года ў Украіне.[18]
Старшыні Праўлення
[правіць | правіць зыходнік]- Сяргей Аляксандравіч Ярэменка (студзень 1992 — жнівень 1995)
- Аляксандр Мікалаевіч Сарокін (жнівень 1995 — сакавік 2005)
- Віктар Уладзіміравіч Капусцін (сакавік 2005 — красавік 2010)
- Мікалай Мікалаевіч Удавічэнка (красавік 2010 — люты 2013)
- Віталь Уладзіміравіч Белаус (люты 2013 — жнівень 2014)
- Аляксандр Віктаравіч Грыцэнка (жнівень 2014 - сакавік 2020)
- Яўген Уладзіміравіч Мецгер (з 13 сакавіка 2020)
Структура ўласніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Па стане на 1 студзеня 2016 года структура ўласнасці з’яўляецца наступнай:[19]
Уладальнік акцый | Звычайных акцый | Працэнт эканамічных правоў |
Дзяржава Украіна * | 21 208 750[20] | 100% |
Мінарытарныя ўладальнікі акцый | 0 | 0% |
Увогуле | 21 208 750 | 100% |
Заўвага:
*
— у асобе Міністэрства фінансаў Украіны, дзейнасць якога накіроўваецца і каардынуецца Кабінетам Міністраў Украіны.
Зноскі
- ↑ Укрексімбанк. Керівництво // Офіційний сайт НБУ (укр.) . bank.gov.ua (13 сакавіка 2020). Праверана 13 сакавіка 2020.
- ↑ а б в г НБУ . bank.gov.ua (1 студзеня 2016). Праверана 22 чэрвеня 2017.
- ↑ ПриватБанк вошел в ТОП-10 банков Восточной Европы (руск.) . finance.bigmir.net (6 жніўня 2014). Праверана 22 чэрвеня 2017.
- ↑ НБУ(недаступная спасылка). bank.gov.ua (1 студзеня 2015). Архівавана з першакрыніцы 7 лютага 2015. Праверана 22 чэрвеня 2017.
- ↑ Національний банк визначив три системно важливих банки (укр.)(недаступная спасылка). Прес-реліз НБУ від 22.02.2016. Архівавана з першакрыніцы 13 ліпеня 2017. Праверана 22 чэрвеня 2017.
- ↑ Статут АТ Експортно-Імпортний Банк України, редакція від 30 березня 2016 (укр.) . eximb.com. Праверана 22 чэрвеня 2017.
- ↑ Річна консолідована фінансова звітність за 2015 рік разом зі звітом незалежного аудитора (укр.) . eximb.com (20 ліпеня 2016). Праверана 22 чэрвеня 2017.
- ↑ Етапи розвитку (укр.)(недаступная спасылка). eximb.com. Архівавана з першакрыніцы 23 ліпеня 2016. Праверана 22 чэрвеня 2017.
- ↑ Річна консолідована фінансова звітність за 2015 рік разом зі звітом незалежного аудитора (укр.) . eximb.com (20 ліпеня 2016). Праверана 22 чэрвеня 2017.
- ↑ Укрексімбанк успішно завершив реструктуризацію єврооблігацій (укр.)(недаступная спасылка). eximb.com (8 ліпеня 2015). Архівавана з першакрыніцы 22 жніўня 2016. Праверана 22 чэрвеня 2017.
- ↑ «Укрексімбанк» вирішив ліквідувати філії в Донецьку, Луганську та Ізмаїлі (укр.) . Праверана 22 чэрвеня 2017.
- ↑ Укрексімбанк визнано найкращим банком з передекспортного фінансування в Європі та Центральній Азії (укр.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 21 студзеня 2013. Праверана 22 чэрвеня 2017.
- ↑ Укрексімбанк очолив рейтинг надійності депозитів FUDI (укр.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 5 лістапада 2012. Праверана 22 чэрвеня 2017.
- ↑ ГVардія корпоративних брендів — 2012 (Банки) (укр.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 14 жніўня 2014. Праверана 22 чэрвеня 2017.
- ↑ Укрексімбанк — найдорожчий фінансовий бренд України (укр.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 11 верасня 2012. Праверана 22 чэрвеня 2017.
- ↑ Укрексімбанк знову очолив рейтинг надійності депозитів (укр.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 3 сакавіка 2012. Праверана 22 чэрвеня 2017.
- ↑ Затишье перед бурей (руск.) . Україна Бізнес ревю, № 14 (4 красавіка 2012). Праверана 22 чэрвеня 2017.(недаступная спасылка)
- ↑ Standard & Poor's називає Укрексімбанк найбільш прозорим банком України (укр.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 14 жніўня 2014. Праверана 22 чэрвеня 2017.
- ↑ Структура власницті АТ "Укрексімбанк" (укр.)(недаступная спасылка). bank.gov.ua (1 студзеня 2016). Архівавана з першакрыніцы 21 верасня 2016. Праверана 22 чэрвеня 2017.
- ↑ Статут АТ Експортно-Імпортний Банк України, редакція від 30 березня 2016 (укр.) . eximb.com. Праверана 22 чэрвеня 2017.